Школьніца затэлефанавала ў міліцыю: за мной бегае мужчына з нажом і хоча забіць. 21.by

Школьніца затэлефанавала ў міліцыю: за мной бегае мужчына з нажом і хоча забіць

20.04.2021 19:15 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Школьніца затэлефанавала ў міліцыю: за мной бегае мужчына з нажом і хоча забіць
Дзве навагрудскія школьніцы паставілі на вушы раённую міліцыю / pixabay.com

У навагрудскую міліцыю на нумар 102 днямі затэлефанавала малалетняя дзяўчынка і паведаміла, што ў аграгарадку Ладзенікі за ёй бегае мужчына з нажом і спрабуе яе забіць.

На працягу 10 хвілін у аграгарадок выехаў увесь асабісты склад інспекцыі па справах непаўналетніх Навагрудскага РАУС, піша Блог Гродна s13. 

Прыбыўшы на месца, міліцыянты выявілі, што дзве малалетнія школьніцы тройчы тэлефанавалі ў міліцыю і расказвалі выудманыя гісторыі. Абедзвюм па сем гадоў, і вучацца яны ў другім класе школы. Дарэчы, свой учынак не лічылі неабдуманым і супрацьпраўным.

Бацькоў могуць пакараць за ўчынак іх дачок. Ім пагражае штраф да 290 рублёў (10 базавых велічыняў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве навагрудскія школьніцы паставілі на вушы раённую міліцыю / pixabay.com У навагрудскую міліцыю на нумар 102 днямі затэлефанавала малалетняя дзяўчынка і паведаміла,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by