Макей: Мы гатовыя прыняць пасла ЗША, але застаецца пытаньне пра яе статус. 21.by

Макей: Мы гатовыя прыняць пасла ЗША, але застаецца пытаньне пра яе статус

20.04.2021 22:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей падчас візыту ў Швайцарыю пракамэнтаваў тэлеканалу АНТ інфармацыю пра тое, што прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр ня можа прыехаць у Беларусь, бо ня мае візы.

«У нас выклікае пэўнае зьдзіўленьне, што спадарыня прызначаны амбасадар, некалькі разоў наведваючы Вільню, Варшаву і яшчэ нейкія краіны, робіць пэўныя заявы, у той жа час нашыя партнэры не даюць да канца выразнага адказу адносна таго, у якім статусе спадарыня пасол мае намер прыбыць у Беларусь. Кажуць толькі аб жаданьні ўсталяваць прамыя кантакты на афіцыйным узроўні», – сказаў Макей.

Міністар заявіў, што беларускі бок зацікаўлены ў аднаўленьні прамых кантактаў і што дыялёг патрэбны ў любых сытуацыях.

«Мы гатовыя прыняць амэрыканскага амбасадара ў любы час, але мы хочам мець выразную і зразумелую пэрспэктыву нашага далейшага ўзаемадзеяньня па ўсіх кірунках з нашымі амэрыканскімі партнэрамі. Мы зацікаўленыя ў нармальных раўнапраўных адносінах з ЗША ва ўсіх сфэрах і галінах. Але мы не прымаем пэўныя мэтады спробы аказаць ціск на Беларусь, ад каго б яны не зыходзілі, і тут падзеі апошніх дзён сапраўды прымушаюць яшчэ раз паўторна прааналізаваць і стан нашых адносінаў з гэтай найбуйнейшай дзяржавай сьвету і паглядзець, што і хто стаіць за спробай арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў Беларусі, як пра гэта было сказана па лініі спэцслужбаў».

Уладзімер Макей гэтак патлумачыў, чым выкліканая затрымка зь візай: «Зразумела, для таго каб прыехаць у Беларусь, любому грамадзяніну патрабуецца віза. Таму мы хацелі б мець поўную яснасьць, у якім статусе спадарыня прызначаны пасол мае намер працаваць у Беларусі. Калі яна зьбіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасьць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта. Я думаю, што ў такім выпадку яна будзе сядзець у пасольстве і нічога не рабіць і ня зможа эфэктыўна працаваць, у тым ліку і па ўсталяваньні прамых кантактаў паміж структурамі Беларусі і ЗША».

Аляксандар Лукашэнка падчас суботніка 17 красавіка заявіў журналістам, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі ўзброены мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей. У прыватнасьці, сярод магчымых арганізатараў ён назваў Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША.

19 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала рашэньне, што ад 3 чэрвеня 2021 году аднаўляюцца санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калі яна зьбіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасьць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by