Выбары ў Нямеччыне: Дрэнныя пэрспэктывы для Лукашэнкі і Пуціна. 21.by

Выбары ў Нямеччыне: Дрэнныя пэрспэктывы для Лукашэнкі і Пуціна

21.04.2021 10:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

На гэтым тыдні кіроўныя хрысьціянскія дэмакраты (ХДС) і іх галоўныя канкурэнты з партыі «Саюз 90 / Зялёныя» вызначыліся з кандыдатамі на пасаду кіраўніка ўраду гэтай ключавой краіны Эўразьвязу.

ХДС урэшце рэшт аддаў перавагу лідэру партыі і прэм‘ер-міністру фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія Арміну Лашэту. Шасьцідзесяцігадовы юрыст і журналіст з Ахэна на мяжы з Бэльгіяй і Галяндыяй — кампрамісная фігура. Гэта асьцярожны і разважлівы палітык, а таксама прыхільнік моцнага Эўразьвяза і шчыльнага супрацоўніцтва з ЗША. Адначасова ён пазьбягае рэзкай крытыкі Расеі і выступае за дыялёг з Масквой, а Усходняй Эўропай і, тым больш Беларусьсю, ніколі не цікавіўся.

«Зялёныя» жадаюць бачыць на пасадзе канцлера саракагадовую Анналену Бэрбак. У адрозьненьні ад Лашэта, ураджэнка Гановэра Бэрбак ня толькі юрыстка, але і палітоляг па адукацыі. Яна выдатна разумее становішча ў Беларусі, асабіста сустракалася са Сьвятланай Ціханоўскай і ўдзельнічала ў акцыях салідарнасьці з Марыяй Калесьнікавай. «Зялёныя» — прыхільнікі жорсткіх мераў у дачыненьні да Лукашэнкі, радыкальныя крытыкі Крэмля і, у прыватнасьці, прынцыповыя праціўнікі расейскага праекта «Паўночны паток — 2».

Хто пераможа? Паводле апошніх апытаньняў ХДС гатовы падтрымаць каля 20% выбарнікаў і трэнд нэгатыўны. У «Зялёных» каля 30%, яны пасьлядоўна ўмацоўваюць свае пазыцыі і карыстаюцца значнай падтрымкай сярод моладзі і людзей сярэдняга ўзросту. Іх шанцы перамагчы на выбарах у верасьні ацэньваюцца як вельмі добрыя. Але нават калі ХДС Лашэта і здолее атрымаць перамогу, то новы канцлер вымушаны будзе запрасіць «Зялёных» у свой кааліцыйны ўрад і зрабіць Бэрбок віцэ-канцлеркай. Менавіта асоба на гэтай пасадзе ў Нямеччыне звычайна адказвае за зьнешнюю палітыку.

Віцэ-канцлерка Бэрбак, ня кажучы ўжо пра канцлерку Бэрбак — вельмі дрэнная пэрспэктыва як для Пуціна, так і для Лукашэнкі.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 верасьня павінны адбыцца выбары ў нямецкі Бундэстаг. Пасьля 16 гадоў на пасадзе фэдэральнага канцлера Ангела Мэркэль сыходзіць з палітыкі. Пра неспрыяльны для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by