Менск з раніцы запоўнілі сілавікі. Што адбываецца?. 21.by

Менск з раніцы запоўнілі сілавікі. Што адбываецца?

21.04.2021 11:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Сілавікі на вуліцах Менску 21 красавіка. Фота: nashaniva / Telegram

Раніцай 21 красавіка ў Менску заўважылі актыўнасць сілавікоў.

Людзі паведамляць пра дзясяткі людзей са шчытамі ў раёне аднаго з факультэтаў Акадэміі МУС на вуліцы Філімонава.

Назіраюцца калоны вайсковых машын, пастраенні байцоў са шчытамі, перамяшчэнні спецтэхнікі, піша «Наша Ніва».

У чаце мікрараёну Новая Баравая таксама паведамляюць пра актыўнасць сілавікоў. Пра перасоўванні паведамляюць і тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

21 красавіка ў Беларусі не чакалася ніякіх пратэставых акцыяў. Разам з тым у суседняй Расеі заклікалі выйсці на вуліцы прыхільнікі Аляксея Навальнага. Таксама існуюць падазрэнні, што Уладзімір Пуцін сёння можа абвесціць пра інтэграцыю з Беларуссю.

МГ belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by