Сьвятлана Ціханоўская з амбасадарамі ЗША, Літвы і Польшчы ўсклала кветкі да помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў Вільні. 21.by

Сьвятлана Ціханоўская з амбасадарамі ЗША, Літвы і Польшчы ўсклала кветкі да помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў Вільні

21.04.2021 11:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сьвятлана Ціханоўская разам з паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паслом Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім сакратаром пасольства Ўкраіны Дзьмітрыем Сяровым усклала кветкі да помніка ахвярам Чарнобыльскай катастрофы ў віленскім парку Сапегі.

«Чарнобыль — гэта трагедыя для нашых краін. Яна зьяднала нашы народы — каб мы памяталі пра Чарнобыль і больш ніколі не дапусьцілі такіх жахлівых памылак», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

19 красавіка Ціханоўская ўжо сустракалася з Джулі Фішэр.

20 красавіка яна сустрэлася з амбасадарам Польшчы Артурам Міхальскім. Абмяркоўвалася

  • дапамога перасяленцам, рэпрэсаваным і зьмешчаным на рэабілітацыю беларусам,
  • пытаньне ціску рэжыму на польскую нацыянальную меншасьць у Беларусі,
  • падтрымка міжнароднай плятформы збору доказаў парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і расьсьледаваньні злачынстваў беларускага рэжыму ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі.

Ад кастрычніка 2020 году амбасадар Польшчы Артур Міхальскі працуе па-за межамі Беларусі ў сувязі з патрабаваньнем беларускіх уладаў скараціць колькасьць супрацоўнікаў польскіх і літоўскіх дыпляматычных установаў. У такой жа сытуацыі амбасадар Літвы Андрус Пулокас. Новая амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр таксама ня можа трапіць у Менск, бо ёй не даюць беларускай візы.

У пачатку красавіка Камітэт дзярбясьпекі Беларусі ўключыў Сьвятлану Ціханоўскую, чальца прэзыдыюма Каардынацыйнай рады Паўла Латушку, а таксама яшчэ 15 грамадзян у пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.

20 красавіка кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Сярод іншага ён заклікаў прызнаць Каардынацыйную раду легітымным органам для ўдзелу ў дыялёгу пра мірную перадачу ўлады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сьвятлана Ціханоўская разам з паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паслом Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by