Паліцыяй Мінэапалісу ў ЗША зоймецца фэдэральнае расьсьледаваньне пасьля прысуду за забойства Джорджа Флойда. 21.by

Паліцыяй Мінэапалісу ў ЗША зоймецца фэдэральнае расьсьледаваньне пасьля прысуду за забойства Джорджа Флойда

21.04.2021 21:14 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Міністэрства юстыцыі вывучыць, ці існуе мадэль «неканстытуцыйных або незаконных дзеяньняў паліцыі», заявіў генэральны пракурор Мэрык Гарланд.

Гэтыя захады выкліканыя масавым абурэньем з прычыны забойства Флойда Дэрэкам Шовінам.

У аўторак былы паліцыянт быў асуджаны паводле ўсіх пунктаў абвінавачаньня, выстаўленых супраць яго.

Шовін, затрымліваючы Флойда, ужыў да яго прыём здушэньня, які прывёў да сьмерці. 46-гадовы Флойд ня быў узброены. Ён прасіў паліцэйскага аслабіць фізычны ціск, паўтараючы, што ня можа дыхаць.

Паліцыю выклікаў супрацоўнік крамы, які западозрыў, што Флойд расплаціўся фальшывай 20-даляравай купюрай. Момант затрыманьня быў зьняты мінакамі на відэа.

Сьмерць Флойда выклікала пратэсты ў ЗША і ва ўсім сьвеце і заклікі да рэформы ў паліцыі.

Генэральны пракурор заявіў, што расьсьледаваньне «будзе ўключаць усебаковы разгляд мэтадаў Дэпартамэнту паліцыі Мінэапалісу, навучаньня, нагляду і расьсьледаваньня ўжыцьця сілы».

Гарланд сказаў, што для пасьпяховага расьсьледаваньня ў ім павінны браць удзел і грамадзтва, і праваахоўныя органы.

Калі будуць выяўленыя незаконныя мэтады працы, ён паабяцаў апублікаваць публічную справаздачу і падаць грамадзянскую позву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачалося фэдэральнае расьсьледаваньне паліцэйскіх практыкаў у горадзе Мінэапаліс на другі дзень пасьля таго, як адзін зь мясцовых афіцэраў быў асуджаны за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by