Расея пагадзілася зраўнаць з Чэхіяй колькасьць дыпляматаў. Чэскі амбасадар застанецца ў Маскве. 21.by

Расея пагадзілася зраўнаць з Чэхіяй колькасьць дыпляматаў. Чэскі амбасадар застанецца ў Маскве

22.04.2021 20:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У абедзьвюх краінах мае застацца 7 дыпляматаў і 25 тэхнічных супрацоўнікаў. Дагэтуль у амбасадзе Расеі было 27 дыпляматаў і 67 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў, тым часам як у амбасадзе Чэхіі ў Маскве колькасьць скарацілася да пяці дыпляматаў і 19 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў. Сюды не ўваходзіць консульскі пэрсанал у іншых гарадах абедзьвюх краін.

Міністэрства замежных справаў Расіі заявіла, што папрасіла амбасаду Чэхіі ў Маскве скараціць штат супрацоўнікаў пасьля таго, як Прага абвясьціла аб высылцы 63 расейскіх дыпляматаў.

Амбасадар Чэхіі ў Расеі Віцезслаў Піванька ў чацьвер удзень наведаў Міністэрства замежных справаў у Маскве, дзе прабыў прыблізна паўгадзіны. Як паведамляе РИА «Новости», выйшаўшы зь міністэрства, амбасадар заявіў, што ён усё яшчэ застаецца і працуе ў Маскве, і пацьвердзіў, што атрымаў афіцыйны адказ адносна цяперашняй дыпляматычнай спрэчкі. Ён заявіў журналістам на месцы, што разьлічвае на далейшыя перамовы ў пытаньнях узаемных адносін паміж Чэхіяй і Расеяй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў, што Расея пагадзілася ўрэгуляваць колькасьць людзей у амбасадах. Амбасадар Чэхіі Віцезслаў Піванька...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by