Улады Віцебску дазволілі шэсьце «Несьмяротнага палку» на 9 траўня. Раней такія акцыі былі непажаданыя. 21.by

Улады Віцебску дазволілі шэсьце «Несьмяротнага палку» на 9 траўня. Раней такія акцыі былі непажаданыя

23.04.2021 11:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

На афіцыйнай старонцы ініцыятывы «Бессмертный полк» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зьявілася інфармацыя пра тое, што ў Віцебску 9 траўня ўлады дазволілі адпаведнае шэсьце, піша «Віцебская вясна».

«Кіраўніцтва гораду адгукнулася на нашую просьбу, уключыўшы шэсьце „Несьмяротнага палку“ ў плян сьвяточных захадаў 9 траўня і сумясьціўшы яго з акцыяй „Беларусь памятае!“ Такім чынам, „Несьмяротны полк“ у Віцебску адбудзецца!» — гаворыцца ў паведамленьні.

Інфармацыю аб імпрэзе разьмясьціў таксама расейскі сайт «Рэгнум», які прасоўвае на постсавецкай прасторы ідэі «русского мира». Ён спасылаецца на актывістку руху «Несьмяротны полк» у Віцебску Эльвіру Мірсалімаву. Пры гэтым, па зьвестках усё таго ж «Рэгнуму», у самой Расеі ў многіх гарадах мясцовыя ўлады адмянілі шэсьці з прычыны каранавіруснай інфэкцыі.

Тацяна Севярынец: «Гэта правакацыя!»

На думку віцебскай нацыянальнай актывісткі Тацяны Севярынец, правядзеньне шэсьця так званага «Несьмяротнага палку» — правакацыя.

«Адмовы на правядзеньне з боку ўладаў пазалетась — гэта намер „не дражніць гусей“. Зараз жа ўсе робіцца, каб дагадзіць Пуціну і „русскому миру“. Ва ўладаў няма больш боязі выклікаць адмоўную рэакцыю ў беларусаў. Зараз ідзе разьдзяленьне, бездань паміж пратэстоўцамі і „ябацькамі“ расьце. Нацыянальнае адзінства для іх азначае падтрымку Лукашэнкі. А астатніх трэба душыць, саджаць і страляць. Гэта правакацыя!»

Шэсьце-акцыя «Несьмяротны полк» асацыюецца ў Беларусі перадусім з «русским миром», праслаўленьнем рэпрэсій эпохі Сталіна. Арганізатарамі шэсьця выступаюць прарасейскія арганізацыі. У 2019 годзе віцебскія ўлады не далі афіцыйнага дазволу на правядзеньне акцыі, але яе арганізатары ўсё роўна заклікалі сваіх прыхільнікаў прыйсьці на плошчу Перамогі ў Віцебску. Тады ўдзел у акцыі ўзялі каля 100 чалавек.

Летась Менскі гарвыканкам адмовіў шэрагу камуністычных і прарасейскіх арганізацыяў у правядзеньні шэсьця «Бессмертный полк» 9 траўня. Тады спаслаліся на прафіляктыку COVID-19.

Траіх аўтараў парталу «Рэгнум», які сёлета распаўсюджвае інфармацыю пра акцыю, яшчэ ў 2018 годзе Менскі гарадзкі суд пакараў 5 гадамі зьняволеньня за распальваньне нацыянальнай варажнечы. Аўтары ў тэкстах абражалі беларускі народ, яго гісторыю, мову і культуру, ставілі пад сумнеў сувэрэнітэт Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсьце традыцыйна ладзяць прарасейскія арганізацыі. Папярэдні раз у Віцебску заяўку падавалі ў 2019 годзе, але тады мясцовыя ўлады забаранілі акцыю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by