«Пагадненьні з Лукашэнкам — юрыдычна нікчэмныя». Дэпутаты Вярхоўнага Савету выступілі з заявай у абарону незалежнасьці Беларусі. 21.by

«Пагадненьні з Лукашэнкам — юрыдычна нікчэмныя». Дэпутаты Вярхоўнага Савету выступілі з заявай у абарону незалежнасьці Беларусі

23.04.2021 11:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Шэсьць дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступілі з заявай у падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі. Яны заклікаюць далучыцца да гэтай адозвы і іншых дэпутатаў ВС 13 скліканьня (усяго іх было 198). Тэкст заявы распаўсюдзіў адзін з падпісантаў — Анатоль Лябедзька.

«Мы, дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, апошняга парлямэнту, абранага народам Беларусі на справядлівых, сумленных выбарах у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі…

Заяўляем, што сувэрэнітэт і незалежнасьць Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай канстытуцыйнай каштоўнасьцю і здабыткам народу. Любы замах на сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі ёсьць злачынствам і перасьледуецца законам.

Адзначаем, што Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя органы пад ягоным кантролем, пры адсутнасьці легітымнасьці, ня ёсьць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі. І ў выпадку прыняцьця ад імя Беларусі абавязкаў і пагадненьняў з наступствамі, якія абмяжоўваюць ці абцяжарваюць ейны сувэрэнітэт, такія пагадненьні ёсьць юрыдычна нікчэмнымі.

Заклікаем былога прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку ўстрымацца ад усякіх дзеяньняў і намераў, якія ствараюць рызыкі і пагрозы для сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.

Просім усіх грамадзян Беларусі, незалежна ад палітычных поглядаў, памятаць, што абарона краіны ёсьць найважнейшым абавязкам, і быць гатовымі бараніць незалежнасьць, сувэрэнітэт і цэласнасьць краіны ўсімі даступнымі сродкамі, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Заклікаем міжнародную супольнасьць своечасова і адэкватна рэагаваць на ўсякія спробы абмежаваць ці ліквідаваць сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі, кім бы яны ні ініцыяваліся, і зыходзіць зь непрызнаньня міжнародна-прававой сілы кожных рашэньняў, небясьпечных для сувэрэннага статусу Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

Вярхоўны Савет 13-га скліканьня — першы парлямэнт, які быў абраны пасьля абвяшчэньня Беларусьсю незалежнасьці ў 1991 годзе. Ён працаваў са студзеня да лістапада 1996 году. Аляксандар Лукашэнка распусьціў яго пасьля рэфэрэндуму, паводле афіцыйных вынікаў якога стваралася Палата прадстаўнікоў і Савет рэспублікі. Рэфэрэндум ня быў прызнаны ў сьвеце як свабоднае волевыяўленьне беларускага народу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня выступілі з заявай у падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by