У Жлобіне зьявіўся свой АМАП. Летась тут былі актыўныя пратэсты. 21.by

У Жлобіне зьявіўся свой АМАП. Летась тут былі актыўныя пратэсты

23.04.2021 18:08 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

На цырымонію прыехаў начальнік УУС Гомельскай вобласьці Аляксандар Васільеў, які ад імя міністра ўнутраных спраў падарыў міліцыянтам службовы аўтамабіль.

Як нагадвае гомельскі сайт «Моцныя навіны», у жніўні мінулага году Жлобін стаў адным з самых пратэставых райцэнтраў краіны.

Акрамя таго, што тысячы гараджанаў патрабавалі новых выбараў і асуджалі гвалт сілавікоў, страйкавалі на Беларускім мэталюргічным заводзе.

Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паабяцала выслухаць людзей і не караць за страйк, аднак у лістападзе да актыўных удзельнікаў прыйшлі зь ператрусамі. Ігара Поварава, Аляксандра Баброва, Яўгенія Говара, Паўла Магідава асудзілі ад 2,5 да на 3 гадоў у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Павал Магідаў пасьпеў зьехаць зь Беларусі.

Таксама па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах былі асуджаныя дзясяткі іншых гараджанаў.

Як піша гомельскі сайт «Моцныя навіны», некаторыя жыхары Жлобіна кажуць, што ад міліцыянтаў чулі: да такога пратэсту ўлады былі зусім не гатовыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Жлобіне пачало дзейнічаць падразьдзяленьне атраду міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). На Гомельшчыне гэта першы такі атрад пасьля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by