Дзьмітрый Мядзьведзеў: адносіны паміж Расеяй і ЗША вярнуліся ў эпоху «халоднай вайны» . 21.by

Дзьмітрый Мядзьведзеў: адносіны паміж Расеяй і ЗША вярнуліся ў эпоху «халоднай вайны» 

23.04.2021 18:56 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Мядзьведзеў напісаў пра гэта на сайце агенцтва «РИА Новости».

Паводле Мядзьведзева, у эпоху халоднай вайны сьвет ад сапраўднай вайны ратавала ўсьведамленьне ў Вашынгтоне, што вайсковая моц СССР ня меншая, чым тая ў ЗША. Гэта, на думку былога расейскага прэм’ер-міністра і прэзыдэнта, паказаў Карыбскі крызіс і марская блякада Кубы савецкімі караблямі.

«Але сёньня сытуацыя крыху іншая: ЗША скаціліся ў нестабільную зьнешнюю палітыку. Гэта выявілася і ў адмове ад ядзернай зьдзелкі з Іранам. У выхадзе з Дамовы аб адкрытым небе і з шэрагу іншых. А ў цяперашні момант — і ў рыторыцы новага прэзыдэнта», — адзначыў Мядзьведзеў.

«Новая адміністрацыя ЗША, аднаўляючы сваё становішча сусьветнага кіраўніка і абаронцы калектыўнага Захаду (прычым паралельна пераконваючы ў гэтым саміх сябе), ня мае сілы духу прызнаць, што нехта ў сьвеце можа валодаць інфраструктурнымі магчымасьцямі і вайскова-палітычным патэнцыялам, супастаўнымі зь імі. Напрыклад, Кітай або Расея», — падкрэсьліў Мядзьведзеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы прэм’ер-міністар і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў лічыць, што цяперашнія адносіны паміж Расеяй і ЗША «вярнуліся ў эпоху халоднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by