Мянчук паскардзіўся ў міліцыю на крадзеж, атрымаў штраф за пікет. 21.by

Мянчук паскардзіўся ў міліцыю на крадзеж, атрымаў штраф за пікет

23.04.2021 20:08 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі», адзначаючы, што Есіс заявіў у міліцыю аб крадзяжы двух рэгістрацыйных знакаў. Пры аглядзе машыны супрацоўнік міліцыі заўважыў на лабавым шкле маленькі БЧБ-сьцяжок, сьцяжок Украіны і маленькую стужачку з чырвоным арнамэнтам. Міліцыянт склаў на кіроўцу пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП аб несанкцыянаваным пікетаваньні «шляхам разьмяшчэньня на лабавым шкле машыны сьцяжка».

Судзілі Есіса па скайпу. Ён на судзе распавёў, што чатыры месяцы таму набыў машыну, а гэтыя прадметы ўжо знаходзіліся там. Судзьдзя Алена Жывіца ўсё роўна ўгледзела ў дзеяньнях менчука склад адміністрацыйнага правапарушэньня паводле арт. 24.23 КаАП.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Кастрычніцкага раёну Менску 23 красавіка разгледзеў справу аб несанкцыянаваным пікетаваньні супраць 31-гадовага Сяргея Есіса і аштрафаваў яго на 80 базавых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by