У Беларусі на Вялікдзень абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі. 21.by

У Беларусі на Вялікдзень абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі

01.05.2021 15:58 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Людзі асвячаюць ежу ў храме іконы божай маці «Усецарыца». Менск, Беларусь, 1 траўня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

З прычыны моцнага ветру і моцных дажджоў у Беларусі на найбліжэйшыя дні абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

У нядзелю 2 траўня па захадзе краіны ў шмат якіх раёнах, на астатняй тэрыторыі месцамі чакаюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У панядзелак 3 траўня захаваецца ветранае і дажджлівае надвор’е.

У нядзелю тэмпература паветра ўначы складзе ад -1°С па поўначы да +10°С па поўдні краіны, удзень +9..+15°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +16..+20°С.

Тэмпература паветра ўначы панядзелка будзе ад +2°С па захадзе да +11°С па паўднёвым усходзе, днём +6..+12°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +14°С.

МГ belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by