Хлопцу, які выйшаў на дарогу і «дзейнічаў з выкарыстаннем рупара», прысудзілі 2 гады «хіміі». 21.by

Хлопцу, які выйшаў на дарогу і «дзейнічаў з выкарыстаннем рупара», прысудзілі 2 гады «хіміі»

03.05.2021 17:36 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Юнака абвінавацілі ў тым, што ён «дзейнічаў супольна і ўзгоднена ў групавых дзеяннях, з выкарыстаннем рупара», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мацвея Будніцкага, студэнта трэцяга курса Менскага каледжу прадпрымальніцтва прызналі вінаватым паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Следства сцвярджае, што 4 кастрычніка юнак прыняў актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве. Ён быў спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем міліцыянтам, гучнымі воплескамі. Мацвей «дзейнічаў супольна і ўзгоднена ў групавых дзеяннях, з выкарыстаннем рупара», сцвярджае абвінавачанне.

У выніку суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Справу разглядала суддзя Настасся Кулік, пракурор – Зубко. Адвакат – Захар Ладуцька.

Праваабаронцы падвялі вынікі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за красавік

СК belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by