Чацверты пакет санкцыяў ЕЗ адкладаецца мінімум да чэрвеня. 21.by

Чацверты пакет санкцыяў ЕЗ адкладаецца мінімум да чэрвеня

04.05.2021 12:44 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Чацверты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не будзе гатовы да 10 траўня, калі пройдзе саміт ЕЗ аб замежных справах. Пра гэта паведаміў карэспандэнт радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзьвяк.

Раней паведамлялася, што Беларусь унесеная ў парадак дня пасяджэння Рады міжнародных справаў Еўразвязу. Аднак паводле інфармацыі Юзьвяка, чацвёрты пакет санкцыяў ЕЗ супраць рэжыму Лукашэнкі не будзе гатовы да 10 траўня. Магчыма, разгледзяць яго падчас чэрвеньскай сустрэчы, «калі Беларусь будзе адным з асноўных пунктаў парадку дня».

«Дагэтуль не зразумела, прапануе пакет група краінаў ЕЗ або Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці», – дадае журналіст.

У пачатку красавіка дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Франак Вячорка паведаміў, што краіны Еўразвязу падалі свае прапановы адносна чацвёртага пакету санкцыяў, і да канца месяца санкцыі могуць быць абвешчаныя. Паводле Вячоркі, гаворка ішла пра 197 прозвішчаў і некалькі дзясяткаў кампаніяў. Аднак у красавіку санкцыі так і не былі зацверджаныя.

ІІ belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчыма, разгляд чацвертага пакету адкладаецца да чэрвеньскай сустрэчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by