Траіх асуджаных за абразу Лукашэнкі праваабаронцы прызналі палітвязьнямі. 21.by

Траіх асуджаных за абразу Лукашэнкі праваабаронцы прызналі палітвязьнямі

04.05.2021 17:46 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

  • Сяргей Скок — асуджаны судом Круглянскага раёну Магілеўскай вобласьці на 3 гады пазбаўленьня волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта)
  • Вольга Клімкова — асуджана судом Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці на 3,5 гады пазбаўленьня волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта)
  • Максім Сяргеенка — асуджаны судом Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці на 3,5 гады пазбаўленьня волі па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта).

Такім чынам, колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі цяпер складае 362 чалавекі.

У супольнай заяве праваабаронцы трактуюць перасьлед Сяргея Скока, Вольгі Клімковай, Максіма Сяргеенкі палітычна матываваным, зьвязаным з мірным выказваньнем меркаваньня, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі.

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў, спыніць крымінальны перасьлед у дачыненьні да іх і адмяніць артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сымбаляў і службовых асобаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На падставе інфармацыі пра асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў міліцыі, судзьдзяў і знявагу дзяржаўных сымбаляў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by