Як дапамагчы героям мультфільма «Блізняты-важаняты» патрапіць у наступную серыю. 21.by

Як дапамагчы героям мультфільма «Блізняты-важаняты» патрапіць у наступную серыю

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Прыняць удзел можа кожны ахвочы.

Як дапамагчы героям мультфільма «Блізняты-важаняты» патрапіць у наступную серыю

Інтэрнэт-крама беларускіх адметнасцяў budzma-krama.by выпусціла калекцыю дзіцячых лонгсліваў з героямі беларускамоўнага мультфільма «Блізняты-важаняты».

Набываючы іх, вы дапаможаце ў стварэнні новых серый мультфільма, бо 50% ад продажу лонгсліваў будзе пералічана аўтарам праекта.

Усе мы памятаем дзяцінства, ахутанае казкамі, таямніцамі і чараўніцтвам. У любым веку мы памятаем мультфільмы, на якіх выраслі. Гэтыя персанажы – назаўжды ў нашых сэрцах. Ды што хаваць: героі любімых мультфільмаў выхоўвалі нас не менш за бабуль ды дзядуляў.

Таму так важна даць магчымасць дзеткам з дапамогай мульцяшных сяброў лепш разумець гэты свет, даць ім добрыя прыклады для пераймання. Менавіта ў маленстве фармуюцца каштоўнасці, ад якіх залежыць, якімі дзеткі вырастуць, на якой мове будуць размаўляць і якія кнігі чытаць.

Як дапамагчы героям мультфільма «Блізняты-важаняты» патрапіць у наступную серыю

– Для нас прапанова Будзьмы зрабіць кофты стала неймавернай радасцю, – гаворыць аўтарка ідэі мультфільма, прадзюсарка Марыя Грыц. – Гэта так чароўна, што важаняты будуць жыць не толькі ў мульціках, але і займеюць уласныя прыгоды разам з новымі маленькімі сябрамі.

Цяпер ствараць штосьці ўтульнае вельмі патрэбна, бо ў такія часы станоўчых эмоцый усім бракуе. А дзеткі маюць права на шчаслівае дзяцінства.

Дырэктарка «Будзьма-крамы», каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская адзначае:

– На жаль, ні для каго не сакрэт, што для большасці дзяцей сёння беларуская мова як замежная. Нам вельмі хацелася б, каб гэтая сітуацыя змянілася да лепшага. Найбольш эфектыўная і ненапружлівая форма навучання мове для дзяцей – гульнявая, і мультфільм «Блізняты-важаняты» надзвычай добра для гэта падыходзіць.

Дзякуючы простым дыялогам, вясёлым вершыкам і песенькам дзеткам лёгка разумець сюжэт мультфільма і запамінаць беларускія словы. Ён будзе цікавы не толькі беларускамоўным дзеткам. Але, канешне, двух серый вельмі мала, таму мы вельмі спадзяемся, што пакупнікі нашай крамы, набываючы лонгслівы з героямі мультфільма, дапамогуць сабраць грошы на яго працяг.

Да таго ж, нам вельмі хацелася б, каб дзеткі мелі магчымасць насіць адзенне не толькі з выявамі свінкі Пэпы і іншых замежных герояў, але і з персанажамі нашых, родных беларускіх мультфільмаў.

Як дапамагчы героям мультфільма «Блізняты-важаняты» патрапіць у наступную серыю

Цяпер зрабіць добрую справу вельмі проста! Набываючы лонгсліў з важанятамі, Вы не толькі атрымліваеце прыгожую, якасную рэч, якая штодня будзе радаваць вас і Вашае дзіця, але і дапамагаеце ствараць новую серыю мультфільма пра прыгоды важанятаў.

Праект «Блізняты-важаняты» – добры спосаб даць дзецям новых герояў і разам напісаць новую гісторыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by