Цыганкоў: Чым сённяшнія сілавікі і чыноўнікі нагадваюць неразумных савецкіх укладчыкаў. 21.by

Цыганкоў: Чым сённяшнія сілавікі і чыноўнікі нагадваюць неразумных савецкіх укладчыкаў

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра аналогіі з пачаткам 90-х.

Цыганкоў: Чым сённяшнія сілавікі і чыноўнікі нагадваюць неразумных савецкіх укладчыкаў

Архіўнае фота ТАСС

– Мне прыйшла ў галаву адна аналогія – яна, можа, не ідэальна дакладная, але даволі прыгожая, – піша Віталь Цыганкоў. – У 1990-91 гг. заставалася даволі шмат людзей, якія захоўвалі свае грошы ў «Сберкассе», то бок у тагачасным адзіным дзяржаўным Ашчадбанку.

Калі для большасьці (нармальных) людзей было відавочна, да чаго ўсё ідзе, калі ўжо пачыналася інфляцыя, калі зьявіўся дэфіцыт усяго, (нармальным) людзям стала зразумела, што грошы трэба ў нешта канвертаваць – у прасы, джынсы, тэлевізары, карціны, аўтамабілі, кватэры, у каго на што хапала.

Але заставаліся ўпартыя вернікі ў савецкую справядлівую ўладу, якія лічылі, што дзяржава пра ўсё паклапоціцца, і пакідалі свае заробленыя гадамі тысячы ў Ашчадбанку.

Потым, у 1992-м, усе гэтыя грошы проста спаліліся, ні ў якой постсавецкай краіне грамадзяне за іх не атрымалі адэкватную кампэнсацыю (а менш за ўсё ў Беларусі, дарэчы).

Дык вось людзі, якія сёньня працуюць у Беларусі ў сілавых і ўладных структурах, нагадваюць мне тых неразумных савецкіх укладчыкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by