Галоўчанка заявіў, што Беларусь будзе ўзмацняць ваенную моц і разьвіваць ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй. 21.by

Галоўчанка заявіў, што Беларусь будзе ўзмацняць ваенную моц і разьвіваць ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй

07.05.2021 22:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«У 1994 годзе заходнія дзяржавы, заключыўшы Будапэшцкі мэмарандум наўзамен на добраахвотную адмову нашай краіны ад ядзернай зброі, гарантавалі Беларусі ўстрымлівацца ад пагрозы сілай або яе прымяненьня супраць палітычнай незалежнасьці Беларусі і не ўжываць меры эканамічнага прымусу... І, як мы зараз бачым, гэтыя гарантыі ня вартыя нават паперы, на якой яны напісаныя», — заявіў Галоўчанка на ўрачыстым сходзе з нагоды чарговай гадавіны перамогі ў Палацы Рэспублікі.

Паводле яго, у XXI стагоддзі гібрыдныя вайны пераходзяць у гарачую фазу.

«Сёньня ўсё часьцей гучаць заклікі з-за мяжы, што нам ня трэба сьвяткаваць Дзень перамогі. Трэба, як эўрапейцы, адзначаць дзень памяці і прымірэньня, а дзесьці ён называецца днём памяці і смутку... Мы смуткуем аб ахвярах, мы памятаем жахі вайны, мы прынялі вашы просьбы аб прымірэньні. Але каюцца хай тыя, хто прынёс на нашу зямлю пакуты і разбурэньні і разьвязаў генацыд беларускага народа. І нашу перамогу ў нас нікому не забраць», — цытуе Галоўчанку прэс-служба ўраду.

Кіраўнік ураду падкрэсьліў, што Беларусь «ня ўстане на калені перад любой пагрозай»:

«Будзем узмацняць моц Узброеных сіл, умацоўваць сыстэму калектыўнай бясьпекі, разьвіваць ваеннае супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй, з АДКБ», — сказаў Галоўчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка скрытыкаваў палітыку заходніх краінаў у дачыненьні да Беларусі і заявіў, што краіна будзе ўзмацняць ваенную моц.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by