У Індыі за адны суткі памерлі ад каранавірусу 4000 чалавек. 21.by

У Індыі за адны суткі памерлі ад каранавірусу 4000 чалавек

09.05.2021 21:34 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як піша «Голас Амэрыкі», спэцыялісты ў галіне пандэміі новай каранавіруснай інфэкцыі лічаць, што апублікаваныя дадзеныя, верагодна, заніжаныя.

Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі адмовіўся ўводзіць агульнанацыянальны лакдаўн нягледзячы на заклікі палітыкаў і прадстаўнікоў мэдычнай супольнасьці. Гэта не перашкодзіла кіраўнікам мясцовых адміністрацый ўвесьці лакдаўны на сваіх тэрыторыях.

Гарадзкія ўлады Дэлі абвясьцілі, што лакдаўн, распачаты 20 красавіка, будзе падоўжаны да 17 траўня. Ад панядзелка ў сталіцы Індыі будзе прыпыненая праца мэтрапалітэну.

Рэсурсны цэнтар каранавірусу Ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза паведаміў, што паводле стану на нядзелю ўсяго ў сьвеце зарэгістравана 157,7 мільёна выпадкаў інфікаваньня. Каля 3,3 мільёна чалавек памерлі.

У Індыі, паводле дадзеных таго самага рэсурснага цэнтру, налічваецца больш за 22 мільёны паьцверджаных выпадкаў і 242 тысячы сьмяротных зыходаў.

Індыя займае другое месца пасьля ЗША паводле колькасьці інфікаваных. У ЗША зарэгістравана больш за 32,6 мільёна выпадкаў захворваньня і 581 тысяча сьмяротных зыходаў, паведаміў рэсурсны цэнтар.

Папа Рымскі Францішак, паводле інфармацыі СМІ, падтрымаў часовае прыпыненьне патэнтаў на вакцыны. Ён адзначыў, што рынкавыя сілы не павінны быць дамінуючым фактарам у дачыненьні да вакцын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Індыі ў нядзелю абвешчана, што за адны папярэднія суткі ў краіне зарэгістравана больш за 400 тысяч выпадкаў інфікаваньня каранавірусам. За тыя самыя суткі ў Індыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by