Кіраўнік дыпляматычная службы ЭЗ: Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі маюць прыняць «у найбліжэйшыя тыдні». 21.by

Кіраўнік дыпляматычная службы ЭЗ: Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі маюць прыняць «у найбліжэйшыя тыдні»

10.05.2021 21:26 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Рэжым у Беларусі працягвае рэпрэсіі і запалохваньне сваіх грамадзян, сёньня польская абшчына стала мішэньню яго акцый. Мы разглядаем наступны пакет санкцый, які, я спадзяюся, будзе прыняты на працягу некалькіх тыдняў», – сказаў Бурэль па выніках пасяджэньня кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу ў Брусэлі.

Тыдзень таму стала вядома, што чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць кіраўніцтва Беларусі ня будзе гатовы да саміту Рады Эўразьвязу ў замежных справах 10 траўня.

Прычына ў тым, што паміж краінамі — сябрамі Эўразьвязу працягваюцца дыскусіі вакол таго, хто павінен быць у санкцыйным сьпісе і наколькі санкцыі павінны быць маштабнымі, патлумачыў тады прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана.

Ён падкрэсьліў, што Эўразьвяз заклікае ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і ўключыцца ў інклюзіўны агульнанацыянальны дыялёг для пошуку выхаду зь цяперашняга крызісу, каб правы народу былі выкананыя, а ягоны голас і выбар адносна кіраўніцтва краінай быў пачуты.

  • Першы пакет санкцый у дачыненьні да Беларусі Эўразьвяз увёў 2 кастрычніка 2020 году.
  • Пасьля сьпіс асобаў, якія падпадаюць пад іх дзеяньне, быў пашыраны другім і трэцім пакетамі 6 лістапада і 17 сьнежня адпаведна.
  • Адметнасьцю трэцяга пакету стала тое, што, акрамя пэрсаналій, у яго ўключылі арганізацыі.
  • Абмежавальныя меры прадугледжваюць забарону на паездкі ў Эўразьвяз і замарозку актываў асоб з санкцыйнага сьпісу, які цяпер налічвае 88 чалавек, уключна з Лукашэнкам, а таксама замарозку актываў сямі арганізацый.
  • Акрамя таго, фізычным і юрыдычным асобам — прадстаўнікам ЭЗ — забаронена наўпрост ці ўскосна даваць сродкі асобам з санкцыйнага сьпісу.
  • Латвія, Літва і Эстонія 25 сакавіка ўвялі новыя нацыянальныя санкцыі ў дачыненьні да 118 беларускіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і юстыцыі, а таксама мясцовых органаў улады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацьвёрты пакет санкцый ЭЗ супраць уладаў Беларусі будзе прыняты «у найбліжэйшыя тыдні», паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by