У Партугаліі памежнікам, якія пабілі да сьмерці ўкраінца, далі ад 7 да 9 гадоў турмы. 21.by

У Партугаліі памежнікам, якія пабілі да сьмерці ўкраінца, далі ад 7 да 9 гадоў турмы

11.05.2021 21:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

40-гадовага Ігара Гаменюка затрымалі ў аэрапорце Лісабону ў сакавіку 2020 году. У мужчыны не было працоўнай візы, а сесьці на зваротны рэйс ва Украіну ён адмовіўся. У ізалятары партугальскія памежнікі пачалі зьбіваць затрыманага дубінкамі і нагамі, а пасьля пакінулі яго на падлозе камэры са скаванымі за сьпінай рукамі і зьвязанымі нагамі. Праз два дні Гамянюк задыхнуўся бо ў яго былі зламаныя рэбры.

Траіх памежнікаў, якія яго білі, прызналі вінаватымі ў нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, з павелічэньнем тэрміну за сьмерць ахвяры. Аднак іх не прызналі вінаватымі па артыкуле пра забойства. Пракуроры падчас працэсу адмовіліся ад гэтых абвінавачаньняў, паколькі суд ня змог даказаць, што іх мэтай была сьмерць Гаменюка. Аднак судзьдзя прызнаў, што яны хацелі «пабіць, прычыніць боль і пакуты» ахвяры.

«Сьмерць Ігара Гаменюка была прамым наступствам паводзін падабаронных, абавязкам якіх было весьці сябе інакш», — цытуе ВВС прысуд судзьдзі Руі Каэлью.

Сьмерць Гаменюка выклікала ў Партугаліі шырокі рэзананс. У адстаўку сышла кіраўніца памежнай службы Крыштына Гатойнш, а ўрад абвясьціў пра роспуск памежнай службы і стварэньні замест яе службы па працы з замежнікамі і шукальнікамі прытулку.

Сям’і Гаменюка выплацілі 850 тысяч даляраў кампэнсацыі.

«Гэта будзе прыкладам для ўсіх памежнікаў, якія кожны дзень робяць сваю цяжкую працу, але якім нельга злоўжываць сваёй уладай», — сказаў адвакат, які прадстаўляў інтарэсы сямʼі ўкраінца.

Адвакаты асуджаных заявілі, што пададуць апэляцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Траіх партугальскіх памежнікаў асудзілі на турэмныя тэрміны ад 7 да 9 гадоў за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў украінцу Ігару Гаменюку, які памёр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by