«Дасылаюць аднатыпныя адмовы, як пляўкі ў твар». 21.by

«Дасылаюць аднатыпныя адмовы, як пляўкі ў твар»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Сястра забітага Рамана Бандарэнкі расказала Радыё Свабода пра паўгода сьледзтва.

«Дасылаюць аднатыпныя адмовы, як пляўкі ў твар»

12 траўня споўнілася паўгода з дня сьмерці мастака і актывіста акцый пратэсту Рамана Бандарэнкі. Ён загінуў пасьля таго, як выйшаў у двор пагаварыць зь «нераўнадушнымі грамадзянамі» (паводле вэрсіі праваахоўнікаў), навошта яны зразаюць бел-чырвона-белыя стужачкі.

У выніку канфлікту 31-гадовага Рамана зьбілі, затрымалі, даставілі ў пастарунак і затым у непрытомным стане яго забрала ў лякарню брыгада хуткай дапамогі. Праз нейкі час ён памёр.

18 лютага Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу па факце надзвычайнага здарэньня. Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі, расказала Свабодзе, што ведае сям’я на гэты момант:

— Тры месяцы пасьля сьмерці Рамана доўжылася праверка па факце забойства, 18 лютага пачалі крымінальную справу. Пасьля гэтага мінулі, зноў жа, амаль тры месяцы, але нейкіх зрухаў наша сям’я ня бачыць.

Нічога новага, яны ўсё яшчэ схіляюць гісторыю ў той бок, што ён нібыта быў п’яны. Прынамсі з таго, што чую, высновы такія. Хоць асабіста я спадзявалася, што з парадку дня гэтая навязьлівая ідэя ўжо зьнятая. Ад моманту трагедыі мінула паўгода, але пра канкрэтных падазраваных ці пра ўцямную вэрсію сьмерці нічога не гаворыцца.

Вольга Кучарэнка зьдзіўленая: у якасьці сьведак на допыты і апытаньні выклікаюць суседзяў, калегаў, якія і блізка ў той дзень не былі з Раманам. А ягоную маму ў пракуратуру выклікалі толькі аднойчы — пасьля заведзенай крымінальнай справы. На тым усё і скончылася.

— Як мінімум маму Ромы трэба ставіць у вядомасьць адносна таго, што адбываецца вакол справы — што яны там нарасьсьледвалі, пра што даведаліся. Каб бачыць, што ёсьць нейкі рух. Бо як затухла актыўнасьць, цяпер яна больш застаецца сама з сабой, ёй шмат цяжэй у эмацыйным пляне.

Так, спрабуе вяртацца да працы, але стан вельмі цяжкі. Ніколі не прадбачыш, адкуль і калі чакаць прыліў суму, тугі».

Суразмоўніца не бярэцца прагназаваць, калі чакаць суду ў справе яе стрыечнага брата. Калі праверка мае часовыя рамкі, то сьледзтва можа цягнуцца амаль бясконца

— Паколькі мы суцішыліся ў юрыдычным пляне — меней бегаем, мітусімся, нагадваем пра сябе, бо ўсе інстанцыі ўжо пройдзеныя — яны думаюць, што ўсё само сабой згорнецца. Таму і дасылаюць аднатыпныя адмовы, як пляўкі ў твар. Казаць пра суд наогул бяссэнсоўна, бо з такім «рвеньнем» сьледзтва можа цягнуцца вечна. Асабіста для мяне важна ня столькі іх расьсьледаваньне, колькі разумеьнне, што насамрэч адбылося. Дакладней, для сябе штосьці ўжо ведаю, але хацелася б, каб прагучала і на афіцыйным узроўні. Бо нармальная дзяржава, улада ў прынцыпе мусіць быць зацікаўленая, каб дамагчыся праўды, справядлівасьці, — падсумавала Вольга Кучарэнка.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.

Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.

У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.

Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.

Раман быў у крытычным стане.

ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».

Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.

19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.

18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сястра забітага Рамана Бандарэнкі пра паўгода сьледзтва.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by