Нарвэгія адмовілася ад вакцыны AstraZeneca. 21.by

Нарвэгія адмовілася ад вакцыны AstraZeneca

12.05.2021 22:38 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляе сайт эўрапейскіх навінаў The Local.

Урад таксама падтрымаў прыпыненьне дзеяньня вакцыны Johnson & Johnson, але прапануе яе тым, хто хоча ёю добраахвотна прышчапіцца.

«Урад разгледзеў пытаньне наконт таго, ці могуць людзі прымаць вакцыны добраахвотна. Урад прыйшоў да высновы, што добраахвотна будзе прапаноўвацца толькі вакцына Johnson & Johnson», — сказала Солбэрг.

Выкарыстаньне AstraZeneca было афіцыйна прыпыненае празь некалькі дзён пасьля таго, як урадавы камітэт экспэртаў прыняў рашэньне аб выключэньні вакцыны са стратэгіі вакцынацыі Нарвэгіі.

Нарвэгія прыпыніла выкарыстаньне AstraZeneca з 11 сакавіка з прычыны паведамленьняў пра рэдкія сурʼёзныя пабочныя эфэкты, такія як утварэньне тромбаў. Паведамлялася пра пяць цяжкіх выпадкаў, тры чалавекі загінулі.

Нарвэгія перадасьць свае дозы AstraZeneca іншым краінам.

Стваральнікі брытанска-швэдзкай вакцыны AstraZeneca настойваюць на яе бясьпечнасьці.

  • Раней Данія вырашыла цалкам прыпыніць выкарыстаньне AstraZeneca, спаслаўшыся на рызыку трамбозу.
  • У Нямеччыне не рэкамэндавалі выкарыстоўваць гэтую вакцыну тым, каму менш за 60 гадоў.
  • Канцлер Нямеччыны, 66-гадовая Ангела Мэркель прышчапілася менавіта AstraZeneca.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністар Нарвэгіі Эрна Солбэрг абвясьціла, што краіна афіцыйна выключыла прэпарат AstraZeneca са сваёй праграмы вакцынацыі праз рэдкія, але сурʼёзныя пабочныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by