Журналісту Андрэю Аляксандраву яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай. 21.by

Журналісту Андрэю Аляксандраву яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай

13.05.2021 21:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Паводле абаронцы, ніякіх сьледчых дзеяньняў з Аляксандравым цяпер не праводзіцца. Журналіст адчувае сябе добра. Апошнім часам ён атрымаў вялікую колькасьць лістоў, многім ужо пасьпеў адказаць.

Аляксандраў і ягоная дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. 14 студзеня ў рамках расьсьледаваньня справы Аляксандрава прайшоў ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, дзе ён у 2014–2018 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара.

Сілавікі падазраюць мэдыямэнэджэра і ягоную дзяўчыну ў фінансаваньні пратэставай дзейнасьці.

«Выяўлена, што 42-гадовы Андрэй Аляксандраў і ягоная 31-гадовая сужыцелька Ірына Злобіна ад жніўня 2020 году займаліся фінансаваньнем асобаў, якія бралі ўдзел у масавых беспарадках і іншых пратэставых акцыях на тэрыторыі гораду Менску, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў, кампэнсацыі ўтрыманьня ў ЦІП і ІЧУ і гэтак далей», — заявіў раней намесьнік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.

Паводле яго, ад 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году Аляксандраў і Злобіна аплацілі больш за 250 штрафаў розным асобам. Грашовыя сродкі для гэтых мэтаў былі прадастаўленыя фондам By_Help.

12 красавіка стала вядома, што ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску распачала крымінальныя справы ў дачыненьні да заснавальнікаў ініцыятывы BY_Help Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака, якія, паводле вэрсіі сьледзтва, перадавалі грошы Аляксандраву і Злобінай «для наступнага іх выкарыстаньня ў злачыннай дзейнасьці».

Разам з тым праваабаронцы сьцьвярджаюць, што аплата штрафаў не зьяўляецца фінансаваньнем групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак.

Як патлумачыў БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч, калі б Аляксандраў іх сапраўды фінансаваў, яго мэты і намер былі б скіраваныя на тое, каб плаціць грошы людзям за ўчыненьне канкрэтных дзеяньняў. На думку праваабаронцы, у дадзеным выпадку Аляксандраў займаўся праваабарончай дабрачыннай дзейнасьцю, «таму што грошы былі сабраныя людзьмі, для таго каб каму-небудзь дапамагаць».

Стэфановіч лічыць выстаўленае абвінавачваньне недарэчным і зьвязвае яго з публічнай і праваабарончай дзейнасьцю Аляксандрава. Таксама, паводле Стэфановіча, артыкул 342, па якім абвінавачваюць Аляксандрава, адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх і для ўзяцьця абвінавачанага пад варту сьледзтву патрэбная сурʼёзная матывіроўка — што Аляксандраў, да прыкладу, небясьпечны для грамадзтва або можа ўзьдзейнічаць на сьведкаў і пацярпелых. «Як я разумею, ніякай матывацыі ў гэтым выпадку не было», — сказаў праваабаронца.

У СІЗА Аляксандраў і Злобіна пастаўленыя на ўлік у якасьці асобаў схільных да экстрэмізму.

Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналісту і мэдыямэнэджэру Андрэю Аляксандраву яшчэ на месяц працягнулі тэрмін утрыманьня — да 12 чэрвеня, паведаміў агенцтву БелаПАН ягоны адвакат Антон...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by