Украінскі дэпутат, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, знаходзіцца ў Беларусі на лячэньні. 21.by

Украінскі дэпутат, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, знаходзіцца ў Беларусі на лячэньні

13.05.2021 21:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Я ведаю, дзе знаходзіцца народны дэпутат Тарас Козак. Ён знаходзіцца на лекаваньні ў Беларусі», — паведаміў ягоны аднапартыец Віктар Медзьвядчук, якога сёньня кіеўскі суд адправіў пад хатні арышт з нашэньнем электроннага бранзалета.

11 траўня генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава і старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў паведамілі аб крымінальных справах, заведзеных у дачыненьні да Віктара Медзьведчука і Тараса Козака.

Тады ж Іван Баканаў паведаміў, што Тарас Козак «праз Расею адправіўся ў адпачынак і не плянуе вяртацца».

Згодна з дэклярацыяй аб даходах у 2020 годзе, Тарас Козак трымае свае актывы ў двух беларускіх банках — у «Абсалютбанку» Мікалая Вараб’я 8 211 225 даляраў і 8 796 786 эўра, а ў «МТБ-банку» Аляксея Алексіна — 1 024 712 даляраў.

Адметна, што Тарас Казак у 2020 годзе патраціў у Беларусі амаль 300 мільёнаў грыўняў на аплату паслуг (абмен валюты, арэнда маёмасьці, авіяпаслугі і інш.), у тым ліку 806 641 грыўню за навучаньне (імаверна, ягоная дачка Марыя вучыцца ў Беларусі) і 422 082 грыўні за адпачынак у лютым. У лістападзе 2020-га ён заплаціў 349 412 грыўняў за «рухомую маёмасьць», набытую для перадачы ў выглядзе дабрачыннай дапамогі. Але каму і чым дапамагаў Тарас Казак, невядома.

Тарас Козак — адзін з найбліжэйшых бізнэс-партнэраў Віктара Медзьведчука.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны дэпутат Украіны Тарас Козак, супраць якога праваахоўныя органы Ўкраіны завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by