За тры гадзіны для Мікіты Залатарова і ягонай сям’і сабралі амаль 4000€. 21.by

За тры гадзіны для Мікіты Залатарова і ягонай сям’і сабралі амаль 4000€

13.05.2021 22:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Па дапамогу (каб аплаціць паслугі адвакатаў і на перадачы) зьвярнуўся бацька Мікіты, які напісаў на сайце BYSOL:

«Мікіта Залатароў, мой 16-гадовы сын, быў выкрадзены і зьбіты бандытамі ў чорнай форме за тое, што ён быў на мірнай акцыі пратэсту г. Гомлі. Прадстаўнікі нелегітымнай улады прысудзілі яму 5 гадоў турмы. Мікіта быў зьбіты і з аддзелу міліцыі дастаўлены ў дзіцячую бальніцу, у аддзяленьне рэанімацыі, дзе прабыў каля 24 гадзін. Пасьля чаго зьмешчаны ў Гомельскі ІЧУ, дзе яго сыстэматычна зьбівалі, без сьлядоў зьбіцьця. Білі ў тым ліку па патыліцы, там сінякоў не відаць. Цытую словы Мікіты, сказаныя са сьлязамі на вачах: „Тата, калі мяне біць перастануць?“

Цяпер Мікіта ў СІЗА, а за невыкананьне ўказаньняў ахоўнікаў СІЗА на яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу паводле арт. 364. Што азначае яшчэ некалькі месяцаў у СІЗА і яшчэ адзін тэрмін. Адвакат даказаў невінаватасьць Мікіты, але суд прыняў рашэньне. Мой сын утрымліваецца ў адзіночнай камэры.

Улада лічыць яго небясьпечным экстрэмістам. А я лічу што мой сын — ваяр. І пакутуе за нас усіх. Мікіта — годны грамадзянін Новай Беларусі.

Нягледзячы на зьдзекі, Мікіта не выконвае загады наглядчыкаў, таму што ведае што ён не злачынца».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасьля звароту бацькі зьняволенага Мікіты Залатарова за некалькі гадзінаў была сабраная амаль уся патрэбная сума.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by