Валер Кавалеўскі: «Кожны палітык, які сустракаецца з Святланай Ціханоўскай, больш ніколі не сустрэнецца з Лукашэнкам». 21.by

Валер Кавалеўскі: «Кожны палітык, які сустракаецца з Святланай Ціханоўскай, больш ніколі не сустрэнецца з Лукашэнкам»

14.05.2021 06:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

У інтэрв’ю «Студыі «Белсат» кіраўнік кабінету Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пракаментаваў санкцыі і замежныя візіты Святланы Ціханоўскай.

– Калі ЕЗ прыняў пэўную палітыку ў дачыненні да Лукашэнкі, не прызнае яго прэзідэнтам, то і адпаведныя крокі павінны рабіцца. Тое, што еўрапейскія амбасадары адмовяцца ўдзельнічаць у цырымоніі ўручэння даверчых лістоў, было чаканым, – пракаментаваў ён сустрэчу Лукашэнкі з замежнымі пасламі.

«Называюць Лукашэнку збітым лётчыкам». Кіраўнік кабінету Ціханоўскай распавёў пра настроі сілавікоў

Выказаўся і наконт санкцый.

– Гэта працяг ціску на рэжым Лукашэнкі для таго, каб прымусіць яго зрабіць станоўчыя крокі, – сказаў Валер Кавалеўскі. – Святлана Ціханоўская дэманструе ўсяму свету, што яна прызнаны лідар беларускага народа. На кожнай сустрэчы даводзіцца, што Лукашэнка не з’яўляецца прэзідэнтам. Кожны палітык, кожны кіраўнік дзяржавы, які сустракаецца з Святланай Ціханоўскай больш ніколі ні сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнка. І ён гэта разумее. Яму ўваход у гэтыя кабінеты, у гэтыя сталіцы забаронены назаўсёды. Палітычная міжнародная ізаляцыя становіцца абсалютнай.

Валер Кавалеўскі: у гісторыю аб замаху на Лукашэнку не вераць у Вашынгтоне

ІК, belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У інтэрв’ю «Студыі «Белсат» кіраўнік кабінету Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пракаментаваў санкцыі і замежныя візіты Святланы Ціханоўскай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by