Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму 1995, пасьля якога зьмянілі сьцяг і герб. 21.by

Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму 1995, пасьля якога зьмянілі сьцяг і герб

14.05.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Дата дня

14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:

  • краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
  • расейская мова набыла статус дзяржаўнай.

Таксама на рэфэрэндуме разглядалі пытаньні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

Таксама ў гэты дзень

1613 — мястэчка Жыровічы атрымала магдэбурскае права.

1874 — у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».

1948 — абвешчаная незалежнасьць Ізраілю.

1954 — у Гаазе дзяржавы — сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку ўзброенага канфлікту».

1955 — у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году.

2011 — асуджаны на 5 гадоў турмы былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.

Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму 1995, пасьля якога зьмянілі сьцяг і герб
Андрэй Саньнікаў падчас прысуду 14 траўня 2011

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Каятан Касовіч, беларускі і расейскі навуковец-усходазнаўца, першы вучоны санскрытоляг у Расеі.

1869Янкель Кругер, беларускі жывапісец і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.

1899Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.

1907 Язэп Жыновіч, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

У памяці

1610 — францускі кароль Генры IV.

1873Міхаіл Дзьмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі.

1939 Павал Жаўрыд, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

1998Фрэнк Сінатра, амэрыканскі сьпявак, актор і шоўмэн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі 14 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by