Журналістку Капітонаву арыштавалі на 10 сутак за ўскладаньне кветак ля Камароўкі. 21.by

Журналістку Капітонаву арыштавалі на 10 сутак за ўскладаньне кветак ля Камароўкі

14.05.2021 16:20 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

14 траўня ў судзе Савецкага раёну справу журналісткі разгледзела судзьдзя Алена Жуковіч. Працэс пачаўся са спазьненьнем — Тацяна знаходзілася ў калідоры ІЧУ на Акрэсьціна, сувязь па скайпу была дрэнная, таму яе перамяшчалі ў іншае месца. Справу разглядалі ў кабінэце судзьдзі, туды пусьцілі толькі маці і брата Тацяны.

Тацяну абвінавацілі ва «ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі» (ч.1 арт. 24.23 КаАП): у тым, што яна нібыта ўскладала кветкі каля Камароўскага рынку, дзе ў гэты час праходзіла акцыя «Жанчыны ў белым». Сьведка Бельскі, які знаходзіўся на Акрэсьціна побач з Капітонавай, настойваў, што Тацяна нібыта ўскладала кветкі на прыступкі Камароўкі — яна была нібыта ў чорнай масцы і акулярах.

Журналістка пацьвердзіла суду, што была каля Камароўкі, але віну не прызнала, бо, па яе словах, нічога не ўскладала.

Судзьдзя Алена Жуковіч запыталася ў Капітонавай, ці не падалося ёй дзіўным, што да Камароўкі прыйшлі дзяўчаты ў белым і ўскладалі кветкі. «Што цікавага і пазнавальнага ў гэтым? Які пасыл несьлі вашы фота?» — спытала судзьдзя. Тацяна адказала, што лічыць акцыю прыгожай і сымбалічнай — 9 месяцаў таму да Камароўкі таксама выходзілі дзяўчаты ў белым.

Адвакатка назвала шэраг працэсуальных парушэньняў і настойвала, каб адміністрацыйную справу спынілі.

«Сьведка чамусьці знаходзіцца ў адным памяшканьні з падсуднай падчас судовага працэсу, але гэта грубае парушэньне, гэта забаронена законам. Матэрыяламі справы не ўстаноўлена, чаму Капітонава была затрымана на наступны дзень. Якім чынам ідэнтыфікавалася Капітонова і якое дачыненьне яна мела да акцыі, незразумела. Сьведка Бельскі блытаецца ў паказаньнях. Ні адной дзяўчыны ў чорнай масцы там не было, хаця ён казаў раней, што Капітонава была ў акулярах і чорнай масцы», — заўважае адвакат.

Судзьдзя Алена Жуковіч па выніках разгляду справы прысудзіла Тацяне Капітонавай 10 сутак арышту па частцы 1 артыкула 24.23.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі ў Беларусі цяпер 15 прадстаўнікоў мэдыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тацяну Капітонаву затрымалі 13 траўня, калі яна здымала канфэрэнцыю Emerge ў каворкінгу Startup.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА