Ціханоўская сустрэлася зь кіраўніком МЗС Грэцыі і прэм’ер-міністрам Паўночнай Македоніі. 21.by

Ціханоўская сустрэлася зь кіраўніком МЗС Грэцыі і прэм’ер-міністрам Паўночнай Македоніі

14.05.2021 21:54 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У часе сустрэчы з Дзендзісам палітык падзякавала грэцкаму боку за «непрызнаньне Лукашэнкі і адмову ўручыць яму даверчыя граматы», паведамляе яе прэс-служба.

«Міністар запэўніў мяне, што ўсе краіны ЭЗ падтрымліваюць беларусаў у нашай барацьбе, не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам. І што пытаньне санкцый і Ўсёабдымнага пляну дапамогі будзе вырашана бліжэйшым часам. Мы рады, што ў нас такія саюзьнікі. І будзем працягваць мабілізаваць палітычную падтрымку ня толькі Эўропы, але і ўсяго сьвету», — заявіла экс-кандыдатка ў прэзыдэнты.

Таксама Ціханоўскую прыняў былы прэмʼер-міністар Грэцыі Джордж Папандрэу. «У Папандрэу беларускія карані, яго прадзед Зыгмунд Мінейка быў удзельнікам паўстаньня Каліноўскага 1863 году», — адзначылі ў прэс-службе.

Сустрэча зь кіраўніком ураду Паўночнай Македоніі стала першым кантактам Ціханоўскай з уладамі гэтай краіны. Яна падзякавала Зорану Заеву за «увядзеньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і актыўную падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі».

Акрамя таго, у пятніцу палітык выступіла на Дэльфійскім эканамічным форуме і заклікала міжнародную супольнасьць правесьці канфэрэнцыю высокага ўзроўню па Беларусі, а таксама дапамагчы прыцягнуць да адказнасьці ўсіх вінаватых у парушэньні правоў чалавека ў краіне, «спыніць гвалт і трымаць Беларусь на міжнародным парадку».

Таксама Ціханоўская ўсклала кветкі да мэмарыялу студэнтам, якія ў 1973 годзе адкрыта выступілі супраць улады хунты «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У заключны дзень трохдзённага візыту ў Атэны 14 траўня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы зь міністрам замежных справаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by