Дэпутата незалежнасьці Сяргея Антончыка ў гадавіну рэфэрэндуму-95 аштрафавалі на 900 рублёў за сьцяг і «Пагоню». 21.by

Дэпутата незалежнасьці Сяргея Антончыка ў гадавіну рэфэрэндуму-95 аштрафавалі на 900 рублёў за сьцяг і «Пагоню»

14.05.2021 22:06 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Я прыехаў на лецішча, а праз паўгадзіны зьявіліся міліцыянты, — распавядае Антончык. — Яны заблякавалі выезд. Аказалася, што ім не спадабалася тое, што намалявана на камянях. Там у мяне ўжо шосты год ляжаць камяні. На адным намаляваная „Пагоня“, на другім — бел-чырвона-белы сьцяг, на трэцім — сьцяг Эўрапейскага Зьвязу. Міліцыянты зьвязаліся з начальствам, і я пачуў каманду — „Прывозьце“. Але перш чым мяне затрымаць, міліцыянта пахадзілі па суседзях, папыталіся, ці вяду я агітацыю супраць улады. Нарэшце, павезьлі ў Стоўбцы. Там сказалі, што затрымліваюць на 12 дзён, а потым будзе суд. Пасадзілі ў ІЧУ. Але я сябе дрэнна пачуваў, узьнялася тэмпэратура. Ноч я правёў у камэры, а потым мне далі 30 базавых, гэта 900 рублёў — нібыта за несанкцыяванае пікетаваньне. Мая пэнсія на сёньня — 420 рублёў».

У інтэрвію Радыё Свабода Сяргей Антончык зьвярнуў увагу на пэўны сымбалізм таго, што ён быў асуджаны за бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» ў гадавіну рэфэрэндуму 1995 году і заявіў, што «Лукашэнка вядзе Беларусь шпаркімі крокамі ў Паўночную Карэю».

Дэпутата незалежнасьці Сяргея Антончыка ў гадавіну рэфэрэндуму-95 аштрафавалі на 900 рублёў за сьцяг і «Пагоню»
Генэральны пракурор Мікалай Ігнаітовіч і дэпутат Сяргей Антончык, 1991. Фота Ул. Сапагова
  • Сяргей Антончык- дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, сябра парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, адзін зь лідэраў рабочага руху, удзельнік галадоўкі дэпутатаў у красавіку 1995 супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. Сябра КХП-БНФ.
  • У студзені 1994 Сяргей Антончык выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету з дакладам аб карупцыі ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі. Пад час дакладу Лукашэнка плакаў, а газэты выйшлі зь белымі плямамі на месцы дакладу.
  • Падчас страйку на менскім мэтрапалітэне ў жніўні 1995 быў схоплены супрацоўнікамі КДБ і інтэрнаваны на тэрыторыі падразьдзяленьня спэцназу.
  • Неаднаразова затрымліваўся і быў асуджаны за палітычную дзейнасьць і ўдзел у масавых акцыях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 траўня былога дэпутата Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргея Антончыка аштрафаваў Стаўбцоўскі суд на 30 базавых велічыняў за «несанкцыяванае пікетаваньне».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by