«На этапе Статкевіча, Ціханоўскага і Лосіка вязлі ў кайданках». Марына Адамовіч упершыню за год пабачыла зьняволенага мужа. 21.by

«На этапе Статкевіча, Ціханоўскага і Лосіка вязлі ў кайданках». Марына Адамовіч упершыню за год пабачыла зьняволенага мужа

27.05.2021 16:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі ўжо амаль год. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў. Жонка палітыка Марына Адамовіч, пасьля шматразовых адмоваў у сустрэчы з мужам, 26 траўня змагла зь ім убачыцца.

«Ён выглядае цудоўна, маю няўвазе тое, што ён абсалютна не зьмяніўся. Што тычыцца пытаньняў яго здароўя, то гэта абсалютна асобная справа, – гаворыць Марына Адамовіч. – Ён казаў, што былі спробы «на разьвітаньне» у Жодзіна неяк справакаваць пагаршэньня ягонага стану. Аднак для нас гэта ня нешта новае, ня ўпершыню ў ягоным жыцьці здараюцца спосабы вызваць нейкія натуральныя прычыны, якія маглі б прывесьці да пагаршэньня здароўя, або нават да горшых вынікаў».

Марына Адамовіч распавяла таксама пра ўмовы, у якіх яе мужа этапавалі ў Гомельскае СІЗА:

«Мікалай сказаў, што зь вялікай колькасьці вязьняў, якіх этапавалі ў розныя месцы толькі тры чалавекі ехалі ў кайданках – гэта ён, Сяргей Ціханоўскі і Ігар Лосік. Пры чым кайданкі гэтыя былі адмыслова на вывернутых руках, то бок ладоні былі скаваныя тыльнымі бокам. Дадаткова ў гэтых руках яны яшчэ трымалі ўсе свае рэчы».

Па словах Марыі, склалася адчуваньне, што такімі дзеяньнямі сілавікі хацелі прадэманстраваць, што да Мікалая, Ігара і Сяргея ёсьць нейкае адмысловае стаўленьне.

Само этапаваньне цягнулася каля 1.5 дні. Усе гэта ў сталыпінскіх вагонах са скаванымі рукамі, з рэчамі, якія яны пры гэтым несьлі і яшчэ з гэтак званымі ператрусамі, калі іх рэчы вывальваюць на зямлю, а пасьля гэтага ты, таксама са скаванымі рукамі, павінен іх сабраць у свае торбы і зноў перад сабой іх несьці, – дадае Марына.

Па яе словах, Ігара і Сяргея Мікалай бачыў таксама ў вагоне. Іх траіх таксама разам даставілі ў СІЗА ў Гомелі.

«Там агульныя вагоны з асобнымі закратаванымі купэ. Мікалая чамусьці адмыслова вялі праз увесь вагон у дальняе купэ, тады ён і мог пабачыць Ігара і Сяргея. Мікалай толькі сказаў што Сяргей вельмі схуднеў, і ён яго нават адразу не пазнаў. Гэта адзіны чалавек, якога ён ведае ў сваёй справе».

Саму справу, па словах Марыны Адамовіч, яе муж не прызнае цалкам таксама, як і тыя органы, якія зьбіраюцца яго судзіць. Нягледзечы на доўгі час у зьняволеньні, настрой і выгляд у Мікалая Статкевіча добры, кажа Марына:

«Мікалай заўсёды будзе добра выглядаць, таму што ўсё, што з чалавекам адбываецца і ўсё, ад чаго залежыць яго стан, знаходзіцца ў яго сэрцы, душы і галаве. І калі ты вельмі перакананы ў тым, што робіш, гэта ня можа не адбівацца на тваім зьнешнім выглядзе. Яшчэ ж зь 2010 года, з тых доўгіх 5 гадоў, якія ён знаходзіўся ў самых жорсткіх умовах, бо 4 гады тады ён правёў ва ўмовах камэры, ня бачыўшы ні сонейка, ні травінкі, ні дрэва, нічога, ён выглядаў вельмі адметна. Гэта было заўважна на нашых кароткіх спатканьнях».

Марына кажа, што нягледзячы на этап і на тое, што ў Міколы яшчэ раней адабралі ўсю прэсу – перасталі перадаваць падпісаныя газэты і часопісы ён дастаткова добра паінфармаваны:

«Ён сказаў, што ім адмыслова прынесьлі газэту СБ, зь якой ён даведаўся пра выпадак з пасадкай ляйнэра, ён таксама ведаў пра сьмерць Вітольда Ашурка і пра прысуд Паўлу Севярынцу, Яўгену Афнагелю... Ён умее чытаць газэты нават такія адыёзныя і страшныя».

На спатканьні з жонка Мікалай таксама падкрэсьліў, што абсурднасьць і сюррэалістычнасьць таго, што адбываецца, дае значна большую надзею, чым калі б усё ціхенька згасла (маецца на ўвазе той узровень рэпрэсій, які нарошчвае дзяржава) І іх абсурднасьць дазваляе спадзявацца, што гэта ня пройдзе і ня згасьне так само па сабе.

Мікалай прасіў перадаць людзям, каб яны захавалі любыя формы аб’яднаньня, тое, што набылі за апошні год, бо сытуацыя вельмі хутка можа памяняцца, і гэта аб'яднаньне вельмі хутка можа спатрэбіцца, адчуваньне супольнасьці. Ён дзякаваў людзям якія працягваюць нягледзячы на ўсе перашкоды пісаць яму і падтрымліваць іншых палітычных вязьняў і іх блізкіх, дадала Марына Адамовіч.

4 траўня стала вядома, што справу шэрагу палітвязьняў будзе разглядаць Гомельскі абласны суд. Сярод абвінавачаных — блогер Сяргей Ціханоўскі, былы кіраўнік перадвыбарчага штабу сваёй жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, палітык Мікалай Статкевіч, блогеры Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч (MozgON), а таксама апэратар Ціханоўскага Арцём Сакаў і мадэратар сацсетак «Страна для жизни» Дзьмітры Папоў.

Ціханоўскаму, Сакаву і Папову інкрымінуюць:

  • арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу);
  • распаўсюджваньне групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальваньне сацыяльнай варожасьці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК);
  • пагрозы ў адрас старшыні ЦВК Рэспублікі Беларусь (ч. 2 арт. 191 КК);
  • арганізацыю групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя з прымяненьнем гвалту ў дачыненьні прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК).

Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).

Ігара Лосіка і Ўладзімера Цыгановіча вінавацяць паводле артыкулаў:

  • распальваньне сацыяльнай варожасьці да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асобаў (ч. 3 арт. 130 КК);
  • арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК).

Блогерам Лосіку і Цыгановічу пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Астатнім фігурантам справы — да 15 гадоў зьняволеньня.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрабязнасьці сустрэчы за кратамі зь Міколам Статкевічам Свабодзе распавяла ягоная жонка Марына Адамовіч.
 
 
 


Архив (Разное)