У рэстаране Асіповічаў адбылася бойка паміж двума ваеннымі. Адзін з іх загінуў

07.06.2021 13:08 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Увечары 5 чэрвеня ў рэстаране «Пралеска» у Асіповічах адбылася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр.

Як высветліў Tut.by, загінулым у бойцы апынуўся ваенны камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Сяргей Плескі.

Загінулы палкоўнік Сяргей Плескі. Фота: rcity.by

Паводле інфармацыі рэчыцкага парталу, у Асіповічах палкоўнік быў у камандзіроўцы на ваенных вучэннях. У суботу яны скончыліся і ўвечары Сяргей Плескі разам з калегамі пайшоў у рэстаран адпачыць.

Як распавёў парталу відавочца, які часткова бачыў падзеі, на месцы было дзве кампаніі. Паміж імі адбыўся канфлікт. Што паслужыла прычынай, мужчына не ведае.

«Быў канфлікт у самым рэстаране. Потым, здаецца, усё супакоіліся, выйшлі на вуліцу. Затым хлопцы зноў нешта не падзялілі. Адзін ударыў другога. Той зваліўся з лесвіцы і стукнуўся аб плітку. Прыехала хуткая. Мужчыну рэанімавалі, але беспаспяхова – ён памёр», – распавядае сведка.

Яшчэ адзін сведка, які бачыў запіс з відэакамер рэстарана, сказаў, што адзін з мужчын ударыў Сяргея нагой у галаву: «Удар быў адзін. Мужчына ўпаў і памёр».

Жыхары Асіповічаў кажуць, што нібыта апазналі хлопца, які нанёс палкоўніку ўдар. Па іх словах, яго завуць Уладзіслаў. Ён з сілавых структур, меркавана АМАПу.

«Ён родам з Асіповічаў, у яго тут сваякі жывуць. Раней ён ужо біўся, у тым ліку і ў гэтым рэстаране. Кажуць, што канфлікт адбыўся з-за дзяўчыны», – распавёў адзін з мясцовых жыхароў.

Следчы камітэт пацвердзіў гэтую інфармацыю. У ведамстве паведамілі, што ў нейкі момант паміж загінулым і раней незнаёмым яму 25-гадовым менчуком, супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца па-за службай, паўстаў канфлікт, падчас якога апошні нанёс удар пацярпеламу. Мужчына памёр на месцы здарэння.

Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэту ў дачыненні да менчука распачата крымінальная справа па ч.3 ст.147 (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці) Крымінальнага кодэкса.

Вырашаецца пытанне аб ужыванні да яго меры стрымання.

АД, belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загінулым у бойцы апынуўся ваенны камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Сяргей Плескі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by