Кіраўнік МЗС Літвы пра сьвята 17 верасьня: «Урад Беларусі ігнаруе злачынствы, учыненыя двума таталітарнымі рэжымамі». 21.by


Кіраўнік МЗС Літвы пра сьвята 17 верасьня: «Урад Беларусі ігнаруе злачынствы, учыненыя двума таталітарнымі рэжымамі»

10.06.2021 18:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«17 верасьня — адна з самых балючых дат у гісторыі Польшчы. Рашэньне Менску аб прызначэньні 17 верасьня „Днём народнага адзінства“ паказвае, што цяперашні ўрад Беларусі мае цынічнае і скажонае стаўленьне да гістарычнай памяці і ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагодзьдзя», — заявіў міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Міністэрства замежных спраў Літвы нагадвае, што 17 верасьня 1939 году Савецкі Саюз уварваўся ў суседнюю Польшчу і заняў тэрыторыю краіны, прызначаную яму Пактам Молатава-Рыбэнтропа і яго сакрэтнымі пратаколамі, нанёсшы другі ўдар па Польшчы ўсяго празь некалькі тыдняў пасля ўварваньня нацысцкай Нямеччыны.

«Жыхары акупаваных Савецкім Саюзам тэрыторый, у тым ліку і самі беларусы, былі неадкладна падвергнуты жорсткім рэпрэсіям. Пакт Молатава-Рыбэнтропа падзяліў Цэнтральную і Ўсходнюю Эўропу на сфэры ўплыву і быў перадумовай для пачатку ІІ сусьветнай вайны. Падчас гэтай вайны Эўропа і, у прыватнасьці, беларуская нацыя панесла велізарныя страты і ахвяры», — гаворыцца ў заяве.

Такое рашэньне Лукашэнкі літоўскі бок разглядае як «цынічную спробу беларускага рэжыму пасеяць разлад сярод беларускага народа і яго суседзяў». Таксама прызначэньне сьвята на 17 верасьня лічаць «відавочнай фальсыфікацыяй гісторыі для пэўных недальнабачных палітычных мэтаў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства замежных спраў Літвы выказала салідарнасьць з Польшчай, якая раней заявіла пратэст з нагоды рашэньня Лукашэнкі прызначыць 17 верасьня дзяржаўным...
 
 
 


Архив (Разное)