Супраць расейскага журналіста Дудзя завялі справу аб прапагандзе наркотыкаў. 21.by

Супраць расейскага журналіста Дудзя завялі справу аб прапагандзе наркотыкаў

10.06.2021 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У красавіку дырэктар расейскай «Лігі бясьпечнага інтэрнэту» Кацярына Мізуліна паскардзілася ў паліцыю на відэа ў YouTube-канале Юрыя Дудзя. Менавіта «Ліга бясьпечнага інтэрнэту» у красавіку 2021 г. зьвярнулася ў МУС Расеі з просьбай праверыць на прапаганду наркотыкаў два інтэрвію, якія выйшлі на канале Дудзя — з рэперам Маргенштэрнам і блогерам Івангаем.

«Ліга бясьпечнага інтэрнэту адзначае прынцыповую і сумленную пазыцыю Упраўленьня па кантролю за абаротам наркотыкаў па г. Маскве ў часе расьсьледаваньня гэтай справы. На супрацоўнікаў паліцыі аказваўся калясальны націск, але, нягледзячы на гэта, адбылося аб’ектыўнае расьсьледаваньне, і справа была даведзеная да суда», — гаворыцца ў заяве Мізулінай.

  • У паліцыі казалі, што пачалі па скарзе адміністрацыйнае расьсьледаваньне, але не ўдакладнялі, на каго менавіта ў выніку склалі пратакол.
  • На канал Юрыя Дудзя «вДудь» падпісаныя больш за дзевяць мільёнаў чалавек. Інтэрвію з Івангаем і Маргенштэрнам паглядзелі агулам 46 мільёнаў разоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Зюзінскі раённы суд Масквы паступіла адміністрацыйная справа ў дачыненьні да відэаблогера і журналіста Юрыя Дудзя, якому інкрымінуюць «прапаганду наркотыкаў»...
 
 
 


Архив (Разное)