Байдэн і Джонсан падпісалі «новую Атлянтычнага хартыю». 21.by

Байдэн і Джонсан падпісалі «новую Атлянтычнага хартыю»

10.06.2021 21:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Гэта адсылка да Атлянтычнай хартыі, падпісанай 80 гадоў таму, падчас Другой сусьветнай вайны, брытанскім прэмʼерам Ўінстанам Чэрчылем і прэзыдэнтам ЗША Франклінам Рузвэльтам. Гэты дакумэнт, да якога пасьля далучыліся іншыя краіны — праціўнікі гітлераўскай Нямеччыны, уключаючы СССР, быў прызваны вызначыць галоўныя прынцыпы міжнароднай палітыкі пасьля перамогі ў вайне.

У «новай Атлянтычнай хартыі» падкрэсьліваецца прыхільнасьць ЗША і Брытаніі ідэям дэмакратыі, адкрытага грамадзтва, правоў чалавека. У дакумэнце гаворыцца таксама аб неабходнасьці ўмацаваньня міжнароднага парадку, заснаванага на правілах, і аб захаваньні прынцыпаў сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаў.

ЗША і Вялікабрытанія выступілі за мірнае вырашэньне канфліктаў і пры гэтым падкрэсьлілі, што будуць падтрымліваць сваіх саюзьнікаў па NATO, і што, пакуль ядзерная зброя існуе, NATO застанецца саюзам, якія валодае ядзерным арсэналам. У дакумэнце таксама гаворыцца пра неабходнасьць барацьбы са зьменамі клімату.

Байден і Джонсан правялі першую асабістую сустрэчу пасьля ўступленьня прэзыдэнта ЗША на пасаду. Брытанскі прэмʼер, які ў мінулым станоўча выказваўся пра ранейшага прэзыдэнта ЗША і суперніка Байдэна Дональда Трампа — назваў сустрэчу з Байдэнам «глытком сьвежага паветра». Па словах прэзыдэнта ЗША, сярод тэмаў, якія яны абмяркоўвалі з брытанскім прэмʼерам, была барацьба з пандэміяй, аднаўленьне глябальнай эканомікі, клімат.

Байдэн прыбыў у Вялікабрытанію напярэдадні. Гэта яго першая замежная паездка пасьля ўступленьня на пасаду. Выступаючы перад амэрыканскімі вайсковымі лётчыкамі, якія служаць на авіябазе Каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў Вялікабрытаніі ў Мілдэнголе, кіраўнік Белага дому пракамэнтаваў і будучую сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

«Мы не імкнемся да канфлікту з Расеяй, — сказаў прэзыдэнт ЗША. — Мы хочам стабільных і прадказальных адносінаў... Але я ясна даў зразумець, што, калі расейскі ўрад будзе займацца шкоднай дзейнасьцю, адказ Злучаных Штатаў будзе жорсткім і мэтанакіраваным».

11 чэрвеня ў Брытаніі пачнецца саміт «Вялікай сямёркі». Потым Байдэн возьме ўдзел у самітах NATO і ЭЗ, а 16 чэрвеня сустрэнецца з Пуціным у Жэнэве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан на сустрэчы ў брытанскім Корнўале падпісалі дакумэнт аб умацаваньні супрацоўніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by