«Паўночны паток — 2» пачнуць запаўняць газам 11 чэрвеня. 21.by

«Паўночны паток — 2» пачнуць запаўняць газам 11 чэрвеня

11.06.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта заявіла ў чацьвер кампанія-апэратар трубаправоду. Паводле яе, 10 чэрвеня выкладзеныя з боку Расеі і Нямеччыны марскія сэкцыі газаправоду былі злучаныя паміж сабой. Зь пятніцы пачнуцца работы па запаўненьні газаправода газам.

Гэта не азначае, што газаправод будзе ў найбліжэйшы час запушчаны ў эксплюатацыю, — чакаецца, што пусканаладачныя работы працягнуцца некалькі месяцаў. Акрамя таго, газаправод павінен прайсьці сэртыфікацыю і іншыя працэдуры.

Аб завяршэньні пракладкі труб першай ніткі газаправода паведаміў 4 чэрвеня ў прамым эфіры расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Гэта стала нечаканасьцю, паколькі раней паведамлялася, што застаецца абкласьці яшчэ некалькі дзясяткаў кілямэтраў труб.

Працягваецца кладка другой ніткі газаправода.

  • Кладка труб была спыненая ў сьнежні 2019 году больш чым на год праз пагрозу санкцый ЗША. У пачатку 2021 году яе аднавілі расейскія караблі. Яны, як і кампаніі-ўладальнікі, былі ўнесены Вашынгтонам у санкцыйны сьпіс. ЗША, аднак, ня сталі накладваць санкцыі на кампанію-апэратара «Паўночнага патоку — 2», заснаваную расейскім «Газпромам».
  • Адміністрацыя ЗША падкрэсьлівае, што выступае супраць будаўніцтва газаправоду, лічачы яго пагрозай энэргетычнай бясьпекі ЭЗ і Ўкраіны. Аднак і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, і дзяржсакратар Энтані Блінкен заяўлялі, што перашкодзіць дабудоўцы газаправода праз санкцыі было б вельмі праблематычна, акрамя таго, санкцыі супраць нямецкіх кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве, маглі б закрануць супрацоўніцтва ЗША і Нямеччыны.
  • Вашынгтон і Берлін працягваюць перамовы пра лёс праекту — у прыватнасьці, аб магчымых гарантыях Украіне, якія маглі б стаць умовай пачатку яго эксплюатацыі. Ні пра якія канкрэтныя рашэньні пакуль не абвешчана. Улады Нямеччыны падтрымліваюць дабудову газаправоду.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўніцтва марской часткі першай ніткі газаправоду «Паўночны паток — 2» па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну завершана, з 11 чэрвеня пачнуцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by