У электрычцы Мінск-Баранавічы зарэзалі чалавека. 21.by

У электрычцы Мінск-Баранавічы зарэзалі чалавека

12.06.2021 12:49 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У электрычцы Мінск-Баранавічы зарэзалі чалавека
Па факце забойства ў электрычцы распачата крымінальная справа / @skgovby

У электрычцы Мінск-Баранавічы напярэдадні ўвечары загінуў чалавек. Меркавана ён пасварыўся з іншым пасажырам, пасля чаго той дастаў нож і ўдарыў апанента, распавялі ў Следчым камітэце.

Пацярпелы —  48-гадовы жыхар Стоўбцаў. Другі ўдзельнік канфлікту —  60-гадовы мужчына з Мінска.

Пасля ўдару нажом у шыю, мужчына яшчэ змог дайсці да суседняга вагона, але там упаў і памёр.

Падазраванага затрымалі. Падчас асабістага ператрусу ў яго знайшлі нож. Распачата крымінальная справа па п. 13 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па факце забойства ў электрычцы распачата крымінальная справа / @skgovby У электрычцы Мінск-Баранавічы напярэдадні ўвечары загінуў чалавек. Меркавана ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by