Нямецкія «зялёныя» зацьвердзілі Анналену Бэрбак кандыдатам у канцлеры. Раней яна сустракалася з Ціханоўскай. 21.by

Нямецкія «зялёныя» зацьвердзілі Анналену Бэрбак кандыдатам у канцлеры. Раней яна сустракалася з Ціханоўскай

12.06.2021 20:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як паведамляе DW, сустрашыня партыі «Саюз-90»/«Зялёныя» Анналена Бэрбак зацьверджаная ў якасьці кандыдаткі на пасаду канцлеркі Нямеччыны. Яе кандыдатуру падтрымалі 98,5% удзельнікаў партыйнага зьезду. Палітык падзякавала паплечнікам за падтрымку і расцаніла вынікі галасаваньня як прыкмету салідарнасьці.

«Зялёныя» вылучылі свайго кандыдата ў канцлеры ўпершыню за сваю 40-гадовую гісторыю. Супернікамі Бэрбак у барацьбе за пасаду кіраўніка ўраду зьяўляюцца кандыдат ад кансэрватыўнага блёку Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу і Хрысціянска-сацыяльнага саюзу Армін Лашэт і кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ), дзеючы міністар фінансаў і віцэ-канцлер Олаф Шольц.

Бэрбак выступае за паскарэньне тэмпаў адмовы ад вугальнай энэргетыкі, які заплянаваны ў Нямеччыне на 2038 год. Акрамя таго, яна крытыкуе дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, а таксама зьяўляецца праціўнікам завяршэньня будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2».

Выбары ў бундэстаг пройдуць 26 верасьня. У цяперашнім складзе вышэйшага заканадаўчага органа «зялёныя» маюць 67 месцаў з 709.

  • У часе леташняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Нямеччыну яна сустрэлася з Анналенай Бэрбак у офісе партыі «Зялёных».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдатуру Анналены Бэрбак на пасаду кіраўніка ўраду Нямеччыны падтрымалі 98,5% удзельнікаў зьезда «Зялёных». Яе супернікамі стануць кансэрватар Армін Лашэт і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)