Ужо сёньня: Вярхоўны Савет заслухаў справаздачу аб засакрэчваньні праўды пра Чарнобыль. 21.by

Ужо сёньня: Вярхоўны Савет заслухаў справаздачу аб засакрэчваньні праўды пра Чарнобыль

13.06.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Дзень у гісторыі

13 чэрвеня 1991 Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня заслухаў справаздачу Часовай Камісіі ВС па ацэнцы дзейнасьці службовых і іншых адказных асобаў у сувязі зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Камісія прыйшла да высновы, што зь першых дзён рэальная інфармацыя аб аварыі на ЧАЭС ад грамадзянаў утойвалася паводле загаду кіраўніцтва СССР і БССР, і што ў 1991 годзе ў «чыстыя» рэгіёны Беларусі працягваліся пастаўкі харчаваньня з «забруджаных» раёнаў.

Таксамаў гэты дзень

1611 — войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.

1966 — Ватыкан адмяніў «Індэкс забароненых кніг», уведзены ў 1557 годзе.

2009 — у Беларусі ўпершыню праведзеная апэрацыя перасадкі ныркі дзіцяці ад яго сваякоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1702Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат.

1834 Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

1889Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.

1956Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету.

1966 Андрэй Пяткевіч, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х, перасьледаваны КДБ.

Сябры казалі, што вялікае й мізэрнае, высокае й нізкае, прарочае й аблуднае спалучаліся ў ім — паэту ад Бога — неверагодна арганічна. Я сустракаўся зь ім усяго тройчы, і першае ўражаньне — о, як шмат зацятасьці, вальналюбнасьці й бунтоўнасьці ў гэтым, нечым падобным да дзядка-лесавічка худзенькім юнаку з хворым сэрцам! — з кожным разам рабілася ўсё мацнейшым.

Тыя навіны пра Андрэя, што я чуў ад агульных сяброў з Таварыства вольных літаратараў, стваралі жыцьцяпіс, падобны да паданьня.

У 1989-м на вечарыне ў Гарадзенскім унівэрсытэце студэнт Пяткевіч, вядомы як адзін з стваральнікаў сумнеўнай з гледзішча ўладаў суполкі «Верш-гурт Дыяген», прадэклямаваў свой паэтычны твор «Над нашай краінаю свастыкай зорка...». Вынікам гэбісцкіх допытаў сталася публікацыя ў газэце «Пагоня» скандальнага Андрэевага артыкула «Паэт і камітэт».

Працягваць навучаньне пасьля тых падзеяў ён ня здолеў і жыў у роднай наваградзкай вёсцы на інвалідную пэнсію й сродкі ад зьбіраньня зёлак.

У вольны ад гэтага занятку час Андрэй шмат пісаў.

Хто мяне чакае ўночы?
Можа, д’ябал, мо Хрыстос?

Тыя гады былі для яго пэрыядам своеасаблівага богашукальніцтва. «Я хаця лічу сябе поствернікам, але „Бог“ заўсёды пішу зь вялікай літары», — прызнаваўся Андрэй.

Заўзята і вынаходліва змагаючыся з хлусьнёй у розных яе іпастасях, Пяткевіч зарэкамэндаваў сябе ўмелым ды вясёлым кансьпіратарам і містыфікатарам.

14 ліпеня 1990 году сьвіслацкая раёнка «Заветы Ильича» надрукавала ягоную бяскрыўдную, на першы погляд, рыфмаванку, што, як неўзабаве выявілася, была шкодніцкім акравершам «КПСС — наш вораг» (Акраверш — тэкст, складзены зь першых літараў кожнага радка верша. — РС).

Асаблівую пікантнасьць публікацыі надавала тое, што верш зьявіўся ў тым нумары, дзе паведамлялася пра ХХVІІІ зьезд кампартыі Савецкага Саюзу.

Пазьней Андрэю прапаноўвалі аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Ён адказаў вершам:

Мая бочка — калгас,
А я сам — Дыяген.
Не вярнуся да вас,
Не схілю я кален!

Дзень ягонага разьвітаньня з жыцьцём невыпадкова зусім побач з датай першага ініцыяванага рэжымам рэфэрэндуму. Андрэй зацята спрачаўся з аднавяскоўцамі ды з бацькамі. Урэшце сэрца канчаткова стамілася.

А я, напэўна, застануся з птушкамі,
Пакіну людзям непатрэбны тлум.
Дзе ветрык раніцай туманы гушкае,
Я адзіноту зноў сваю нясу...

Усе ягоныя дзёньнікі й сшыткі зь вершамі бацька спаліў.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 414-415.

У памяці


1864 — памёр Генрык Дэмбіньскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году.

1943 — памёр Юльян Саковіч, беларускі палітычны дзяяч.

1971 — памёр Сяргей Прытыцкі, палітычны дзяяч БССР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by