Саміт «Вялікай сямёркі» завяршаецца. Што сказалі пра Беларусь. 21.by

Саміт «Вялікай сямёркі» завяршаецца. Што сказалі пра Беларусь

13.06.2021 16:40 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэм пасяджэньня па пытаньнях зьнешняй палітыкі.

«Мы ўсе вельмі занепакоеныя сытуацыяй у Беларусі. ЭЗ распачаў хуткія і рашучыя дзеяньні, каб увесьці новыя санкцыі. Супрацоўніцтва G7 павысіць эфэктыўнасьць гэтых санкцый», — напісала прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен у «Твітэры».

Яна таксама нагадала, што ЭЗ працуе над інвэстыцыйным плянам падтрымкі «будучай дэмакратычнай Беларусі» ў памеры 3 млрд эўраў.

Адной з галоўных тэмаў саміту стала барацьба з пандэміяй. Лідэры «сямёркі» паабяцалі бясплатна вылучыць краінам, якія разьвіваюцца, ня менш за 1 мільярд доз вакцынаў, палову зь іх дасьць Амэрыка.

З ініцыятывы ЗША лідэры дамовіліся аб падтрымцы будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры ў краінах, якія разьвіваюцца, каб скласьці канкурэнцыю аналягічнай кітайскай праграме. Гэта ўжо выклікала незадаволенасьць у Пэкіне — МЗС Кітаю заявіў, што «маленькая група краінаў» не павінна «дыктаваць глябальныя рашэньні».


Тэма супрацьстаяньня пагрозам з боку Расеі і пошукаў шляхоў супрацоўніцтва зь ёю падымалася на двухбаковых сустрэчах прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зь лідэрамі «сямёркі», у прыватнасьці з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Абмяркоўваўся газаправод «Паўночны паток — 2», збудаваньне якога Нямеччына падтрымлівае, а ЗША крытыкуюць. Як для Бэрліна, так і для Вашынгтона вельмі важна, каб транзыт прыроднага газу з Расеі праз Украіну захаваўся і пасьля запуску газаправоду, — сказала пасьля сустрэчы Мэркель.

  • У G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, ЗША, Італія, Канада, Францыя і Японія.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Корнўале ў Вялікай Брытаніі 13 чэрвеня завяршаецца трохдзённы саміт «Вялікай сямёркі» (G7) — групы найбуйнейшых індустрыяльна разьвітых дэмакратый сьвету. Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by