У адстаўку пайшоў самы даўгавечны прэм’ер-міністар Ізраілю. 21.by

У адстаўку пайшоў самы даўгавечны прэм’ер-міністар Ізраілю

13.06.2021 22:50 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Бакі дасягнулі пагадненьня, паводле ўмоваў якога Бэнэт будзе прэм’ер-міністрам на працягу двух гадоў, а наступныя два гады, да новых выбараў, кіраўніком урада стане Лапід.

Новы ўрад азначае заканчэньне 12-гадовага кіраваньня Біньяміна Нэтаньяху. Былы прэмʼер кіраваў Ізраілем пяць тэрмінаў — у 1996–1999 і ў 2009–2021 гадах — даўжэй, чым хто-небудзь іншы зь яго папярэднікаў. Нэтаньяху таксама быў міністрам абароны і міністрам фінансаў Ізраілю.

Паведамляецца, што тысячы людзей сьвяткуюць прыход новага ўраду на плошчы Рабіна ў Тэль-Авіве.

У той жа час каля рэзыдэнцыі прэм'ер-міністра ў Ерусаліме сотні людзей праводзяць акцыю ў падтрымку Нэтаньягу.

Прэзыдэнт у Ізраілі выконвае ў асноўным цырыманіяльныя і прадстаўніцкія функцыі. Рэальныя ўладныя паўнамоцтвы – у прэм'ер-міністра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ізраілі зацьверджаны склад кааліцыйнага ўраду. Наступны ўрад узначаліць былы міністар абароны, правы палітык Нафталі Бэнэт. У кааліцыйны кабінэт уваходзіць...
 
 
 


Архив (Разное)