Лябедзька пасля 30 сутак: «За гэты час я быў у адной камеры з Алесем Сілічам, Арцёмам Маёравым, Сашам Івуліным і Дзімам Руто». 21.by

Лябедзька пасля 30 сутак: «За гэты час я быў у адной камеры з Алесем Сілічам, Арцёмам Маёравым, Сашам Івуліным і Дзімам Руто»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Палітык адбыў 30-суткавы адміністрацыйны арышт.

Лябедзька пасля 30 сутак: «За гэты час я быў у адной камеры з Алесем Сілічам, Арцёмам Маёравым, Сашам Івуліным і Дзімам Руто»

Фота Радыё Свабода

Яго арыштавалі ў першы дзень суда над студэнтамі. Толькі 13 чэрвеня ён выйшаў на волю.

— Я яшчэ не агледзеўся на волі да канца, таму, магчыма, маю скажонае ўяўленне пра трэнды. Крыху глянуў разважанні Макея. Было б вельмі добра, каб тыя, хто робіць ад імя Беларусі палітычныя заявы, проста наведалі сённяшнія ІЧУ і ЦІПы. Гэта было б вельмі цікава, бо тое, што там цяпер адбываецца, — гэта штодзённае парушэнне дзейнай Канстытуцыі.

Гэта суцэльныя катаванні людзей, калі сыходзіць з міжнародных стандартаў і Канстытуцыі. Менавіта там сёння людзям найбольш некамфортна і небяспечна. Гэта немагчыма нават параўнаць з беларускімі калоніямі і турмамі. Тым, хто прайшоў праз крымінальныя справы, нават прасцей. Так атрымалася.

Адзінае — што гэта дастаткова кароткі прамежак часу. Гэта дні ці месяцы, але яны сканчаюцца. Тым не менш умовы там найбольш цяжкія. Паколькі я маю пэўную крэдытную гісторыю з падобнымі ўстановамі, то скажу, што настолькі цяжкіх умоваў не было ніколі. Нават у старым ЦІП, калі там не было рамонту, былі драўляныя нары.

Цяпер у двух- ці чатырохмясцовых камерах знаходзіцца па пятнаццаць-дзевятнаццаць чалавек. І ўвесь час так — ад пачатку да канца. Як можна на дзесяці квадратных метрах размясціць 15-16 чалавек? Гэта жудасна. Было толькі 4-5 дзён, калі была гарачая вада. Людзей змяшчаюць у камеры, дзе ўвогуле няма паветра, бо ўсё зачынена. Два дні я быў у карцары, не ведаю нават за што, там ніхто нікому нічога не тлумачыць. Няма ні падушак, ні навалачак, ні матрацаў — нічога.

Гэта хлусня, калі ў Канстытуцыі пішуць, што ўсе людзі ў нас роўныя. Насупраць ёсць камеры, дзе сядзяць тыя, хто б’е жонак, крадзе, п’е, рэальныя дармаеды, але ў іх ёсць усё неабходнае. Ім можна перадачкі, іх пускаюць на прагулкі. Але людзі, у якіх дзве-тры вышэйшыя адукацыі, якія ствараюць беларускі ВУП, робяць краіну больш заможнай, ужо нават не другога, а трэцяга гатунку.

Новаўвядзенне, што пяць разоў за суткі адбываецца шмон. Людзі спяць на падлозе, пад лавамі, пад умывальнікам, носам утыкаюцца ў прыбіральню, і іх двойчы будзяць за ноч — а гадзіне і а чацвёртай. Ты спіш вельмі кароткі час, і гэта нават немагчыма назваць сном.

Я проста хацеў звярнуцца і да Лукашэнкі, і да Качанавай, і да Галоўчанкі, і да Макея: вы проста зайдзіце ў гэтыя ўстановы, калі раптам не ведаеце, што адбываецца ў краіне. Мне здаецца, што да большасці ваеннапалонных у гісторыі так не ставіліся, як цяпер адныя беларусы ставяцца да іншых. І прымушаюць ставіцца як да жывёлін. Тут пытанне элементарнай павагі да ворага. Моцны апанент не даходзіць да такога.

Я прайшоў ужо шмат і магу прайсці шмат, але 80% там тых, хто трапіў упершыню. На любым нармальным судовым працэсе я магу даказаць, што кожны, з кім я перасякаўся на Акрэсціна, а гэта каля 60 чалавек, ні ў чым не вінаваты. Яны не парушалі нават дзейнае заканадаўства. Нельга людзей кідаць за краты за тое, што на плоце ёсць налепка «Карнікам сюды не заходзіць», ці за маленькую Пагоню на ноўтбуку ці аўто. Было каля 10 спраў пра тое, што беларусы прыходзяць на тэрыторыю РУУСаў і што робяць? Чапляюцца да міліцыянтаў, хапаюць іх за рукі, лаяцца на іх. Якія смелыя людзі!

Нават сёння ранкам з Сашам Івуліным яшчэ рабілі разам зарадку. Ён чалавек пазітыўны, займаецца шмат фізічна. Трымаецца добра. Там выклікаюць практычна ўсіх, апроч мяне, на розныя сустрэчы. Я так разумею, што аператыўнік з раёна, дзе жыве асуджаны, праводзіць размову. Але прыязджаюць людзі і з іншых устаноў, яны, вядома, не прадстаўляюцца, але пэўная цікавасць да «Трыбуны» існуе. Цяжка сказаць, да чаго гэта прывядзе. Пакуль у Сашы проста адміністрацыйны арышт.

За гэты час я быў у адной камеры з Алесем Сілічам, Арцёмам Маёравым, Сашам Івуліным і Дзімам Руто. Усе пазітыўныя людзі. Там увогуле негатыўных не было, апроч так званых «коцікаў». Гэта людзі асацыяльнага ладу жыцця, якія кепска пахнуць, з вошамі. У нас такі быў чалавек, але яму падушылі блох.

Са мной быў саліст камернага хору філармоніі Дзяніс Іваноў, малады чалавек з капэлы філармоніі, былі будаўнікі, дзясятак айцішнікаў, інжынеры, рамеснікі, практычна ўсе з вышэйшай адукацыяй. Былі гераічныя людзі, як хлопец, які на ровары з бел-чырвона-белым сцягам хацеў праехаць увесь праспект Дзяржынскага, альбо чалавек, які са сцягам прайшоўся па Серабранцы. Каб была магчымасць, то я б абняў бацькоў усіх гэтых людзей. Я быў у камеры самым старэйшым. 47 гадоў было аднаму шафёру, які працуе ў Літве, а асноўны масіў — 19-40 гадоў.

Я там працаваў. Мяне ж выключылі з працы над канстытуцыйнай рэформай, таму ў зняволенні я правёў больш за дзесяць фокус-груп, якія мне вельмі дапамаглі ў працы. Была някепская выбарка, бо былі не толькі мінчукі, але і людзі з Дзяржынска, Смалявічаў, Браслава. Мы праводзілі вельмі добрыя палітычныя дыскусіі на тэму, якой Беларусь павінна быць у будучыні. Мы гаварылі на тэмы мовы, бяспекі і г. д. Мне былі вельмі ўдзячныя за такія дыскусіі. Я таксама атрымаў шмат усяго цікавага.

Не тое, каб са здароўем праблемы. Мы праводзілі турніры не толькі па шахматах, але і па адцісканнях ад падлогі, дык я там яшчэ даваў фору маладым. У такіх умовах, калі яшчэ скразнякі бываюць, то ў мяне на трэці-чацвёрты дзень пацякло з носу. Было няпроста, мне не перадалі лекі, і гэта таксама парушэнне. Давалі нейкія таблеткі, ад якіх карысці не было. Былі ў іншых людзей моцныя праблемы, але магчымасці таго, каб вас агледзелі спецыялісты, амаль няма.

Здаецца, рыхтуецца вялікі працэс над тымі, хто пакідаў каментары аб трагедыі ў Баранавічах. Я бачыў шмат такіх людзей. Магчыма, у іх былі эмоцыі. Там усё можа скончыцца не толькі адміністратыўкамі. З суседняй камеры ўчора мусіла выйсці восем чалавек, але ім павесілі новыя пратаколы і далі па 13-15 сутак. І яны застаюцца там.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА