«Хто гарантуе, што мы ня будзем ваяваць?» Лукашэнка інспэктаваў цэх, дзе штогод вырабляць 20 млн патронаў. 21.by

«Хто гарантуе, што мы ня будзем ваяваць?» Лукашэнка інспэктаваў цэх, дзе штогод вырабляць 20 млн патронаў

14.06.2021 12:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Лукашэнку паказалі ўчастак, дзе вырабляюць патроны, паведамляе БелТА. Тут наладжаны іх сэрыйны выпуск для цывільнай зброі калібру 9 мм Luger (9×19), 7.62×39, 7.62×54R, у працэсе канвэернай вытворчасьці патроны для баявой зброі калібра 9 мм Makarov і 7.62×39. Вытворчыя магутнасьці разьлічаныя на штогадовы выпуск 20 млн патронаў розных калібраў.

Ён таксама наведаў участак, дзе перапрацоўваюць былыя ва ўжываньні патроны: іх чысьцяць і зноў зараджаюць, што эканамічна больш выгадна, чым закупка новых.

«Хто гарантуе, што мы ня будзем ваяваць? Ніхто ня можа гарантаваць. Сьвет адурэў наогул. Вайна можа ўспыхнуць у любы момант у любой кропцы, ня дай бог у нас», — заявіў Лукашэнка, акцэнтаваўшыся на важнасьці навучаньня насельніцтва навыкам карыстаньня стралковай зброяй.

Неабходнасьць гэтага дыктуецца нестабільнасьцю абстаноўкі ў сьвеце, новымі выклікамі і пагрозамі з боку зьнешніх сіл, сказаў ён.

Раней Лукашэнка заяўляў, што мае на мэце ўзброіць кожную беларускую сям’ю. А падчас леташніх масавых акцый разам з малодшым сынам Мікалаем яны некалі разоў паказваліся перад камэрамі набліжаных журналістаў у бронекамізэльках і з аўтаматамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня вытворча-тэхнічнага клястару «Вусьце» азнаёміўся з вытворчасьцю ракет і боепрыпасаў для стралковай зброі.
 
 
 


Архив (Разное)