Пэнсіянэркі правялі ў Менску марш за свабоду. 21.by

Пэнсіянэркі правялі ў Менску марш за свабоду

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

На маршы гучалі лёзунгі за вызваленьне палітвязьняў.

У адным з раёнаў Менску адбыўся марш пэнсіянэрак з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, лёзунгамі за свабоду Беларусі і патрабаваньнямі вызваленьня палітычных зьняволеных, якіх на 14 чэрвеня ў краіне налічваецца 478 чалавек, паведамляе Свабода.

Відэа Радыё Свабода

Відэа разьмешчана 14 чэрвеня, але ў подпісе да яго не пазначана, калі менавіта адбыўся марш.

Пра затрыманьні ўдзельніц не паведамляецца. Усе яны былі апранутыя ў белыя майкі з чырвоным надпісам «23.34» — адсылкай на нумар артыкулу за несанкцыянаваныя масавыя акцыі ў старой рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу.

Студэнты БДУІР вывесілі нацыянальны сьцяг

Таксама стала вядома, што студэнты БДУІРу вывесілі ў інтэрнаце вялізны нацыянальны сьцяг з балькона.

У траўні-чэрвені ў Беларусі, пераважна ў сталіцы краіны, пачасьціліся дваровыя маршы з патрабаваньнем свабоды і за зьмену ўлады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На маршы гучалі лёзунгі за вызваленьне палітвязьняў.
 
 
 


Архив (Разное)


© 2021 21.by