Польшча спрасьціла выдачу візаў беларусам. 21.by

Польшча спрасьціла выдачу візаў беларусам

14.06.2021 14:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Польскі ўрад падпісаў распараджэньне, згодна зь якім правам выдачы візаў надзяляецца міністар замежных спраў Польшчы. Заявы на атрыманьне візы ад беларусаў будуць прымаць у МЗС у Варшаве, інфармуе «Белсат».

Дакумэнт уступае ў сілу 14 чэрвеня 2021 году.

Дагэтуль візавымі пытаньнямі займаліся консулы. Цяпер беларусы змогуць атрымаць візу, зьвярнуўшыся ў адмысловы аддзел у Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Мяркуецца, што працэдура павінна стаць зручнейшай і хутчэйшай.

Беларусь — адзіная краіна, грамадзянам якой Польшча такім чынам спрасьціла атрыманьне візаў. У МЗС можна будзе зьвяртацца ў тым ліку па працоўную і турыстычную візы. Як будзе выглядаць уся працэдура, і якімі будуць тэрміны — пакуль дакладна ня вызначана.

Раней намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Польшча і Літва выдалі каля 80% усіх візаў беларусам, каб «беларусы адчулі, што ў іх ёсьць пэрспэктыва і пераканаліся ў тым, як паводзіць сябе іх дзяржава».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер аформіць візу з рознымі мэтамі можна ў адмысловым аддзеле Міністэрства замежных спраў Польшчы.
 
 
 


Архив (Разное)