«Цягам некалькі дзён я страціла сям'ю, сваё жыццё, жытло, Радзіму». Валярына Кустава з’ехала з Беларусі. 21.by

«Цягам некалькі дзён я страціла сям'ю, сваё жыццё, жытло, Радзіму». Валярына Кустава з’ехала з Беларусі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Эвакуявацца давялося без сродкаў сувязі, рэчаў і грошаў, «лясамі ды балотамі». Цяпер паэтка і журналістка знаходзіцца з дзіцем у бячспечным месцы.

«Цягам некалькі дзён я страціла сям'ю, сваё жыццё, жытло, Радзіму». Валярына Кустава з’ехала з Беларусі

Паэтка Валярына Кустава не выходзіла на сувязь з 3 чэрвеня – у гэты дзень у яе кватэру, а  таксама да бацькоў і на месца працы прыязджалі сілавікі, якія пазней сачылі за жытлом.

16 чэрвеня Валярына Кустава напісала на сваёй старонцы, што цяпер яна з маленькай дачкой у бяспецы, хоць эвакуявацца давялося без сродкаў сувязі, рэчаў і грошаў, «лясамі ды балотамі». «Цяпер я не толькі паэт, але дысідэнт і нават крыху бежанец. Не магу прыняць, што гэта – доўгатэрміновая эміграцыя», – зазначыла яна.

Па словах паэткі і журналісткі, імаверна, была канфіскаваная ўся тэхніка, бо былі спробы ўзламаць яе пошту і профілі ў сацсетках. Кватэра Валярыны апячатана да сёння, і доступу туды не мае нават адвакат, пры гэтым Следчы камітэт таксама не дазваляе юрысту азнаёміцца са справай, бо нібыта дапрацоўвае яе.

– На мне – дзьве з хвосцікам крыміналкі. І вялікая цікавасць СК, КДК, міліцыі і ГУБАЗіК. Так атрымалася, што цягам некалькі дзён я страціла сям'ю, сваё жыццё, жытло, стабільную працу. Радзіму.

Але даведалася, што маю найлепшых неймаверных сяброў. У мэтах бяспекі не магу называць імёнаў, на жаль. Але ведаю, на каго можна разлічваць у найцяжэйшы час. І гэта вялікае шчасце — мець такіх людзей у жыцці. Якія здольныя рызыкаваць і ахвяраваць усім сваім — дзеля тваёй свабоды. Аддаць табе сваю сукенку, абутак і нават зубную шчотку, прытуліць, абагрэць, даць ложак і цёплую ежу. Купіць квіток за сто тысяч мільёнаў. Ноч цікаваць ля дома на арэндаванай машыне, матануцца некалькі разоў у розныя куткі краіны за суткі, зрабіць усё, каб маё двухгадовае дзіва ўрэшце апынулася поруч. Не спаць, супакойваць, падтрымліваць.

Калі даеш нырца глыбей за дно. Калі сістэма спрабуе пракруціць у сваіх крывавых жорнах усё, што мае каштоўнасць – уратаваць могуць толькі тыя, для каго галоўны сэнс – годнасць, чалавечнасць і салідарнасць.

Валярына прызналася, што падтрымка і салідарнасць – тое, што дае ёй сілы справіцца з дэпрэсіяй і не страціць веру ў людзей і ў будучыню. «Беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога», – рэзюмавала паэтка напрыканцы допісу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эвакуявацца давялося без сродкаў сувязі, рэчаў і грошаў, «лясамі ды балотамі».
 
 
 


Архив (Разное)


© 2021 21.by