«Нязграбная спроба схаваць рэальнае становішча спраў». Юрыст Зікрацкі пра закрытыя суды ў СІЗА. 21.by

«Нязграбная спроба схаваць рэальнае становішча спраў». Юрыст Зікрацкі пра закрытыя суды ў СІЗА

16.06.2021 14:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Адвакат Сяргей Зікрацкі, які ў выніку ціску ўладаў вымушана пакінуў Беларусь і далучыўся ў Вільні да каманды Сьвятланы Ціханоўскай, у сувязі з гэтым нагадаў, што разгляд справы ў закрытым судовым пасяджэньні дапускаецца ў выключных выпадках:

  • калі гаворка аб захаванньні дзяржаўных сакрэтаў,
  • дзеля прадухіленьня распаўсюду зьвестак пра інтымныя бакі жыцьця,
  • калі злачынства зьдзейсьніла асоба да 16-гадовага ўзросту.

«Відавочна, што закрытыя суды — гэта нязграбная спроба схаваць ад грамадскасьці рэальнае становішча спраў. Усім відавочна, што на працягу году сьледзтва не сабрала ніводнага доказу вінаватасьці абвінавачаных у гэтай справе. Да гэтага ў закрытым рэжыме правялі крымінальную справу супраць Паўла Севярынца, Ірыны Шчаснай, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Зьмітра Казлова, Максіма Вінярскага. Усе гэтыя людзі ня зьдзейсьнілі нічога незаконнага, і рэжым проста баіцца, што гэта стане вядома ўсім, калі справа будзе слухацца адкрыта».

Намер правесьці чарговае пасяджэньне ў СІЗА юрыст называе «зьдзекам над абвінавачанымі і іх сваякамі». Да таго ж, Гомельскі абласны суд валодае ўсімі неабходнымі тэхнічнымі ўмовамі для правядзеньня працэсу ў сваім будынку.

«Прычына, па якой вырашана правесьці пасяджэньне ў іншым месцы, традыцыйна не агучваецца. Аднак пікантнасьць сытуацыі ў тым, што адзіны дакумэнт, у якім сказана пра магчымасьць праводзіць выязныя пасяджэньні па-за судовых памяшканьняў, — гэта пастанова пленуму Вярхоўнага суду аб забесьпячэньні галоснасьці пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя. Вось такім чынам рэжым забясьпечвае галоснасьць крымінальных спраў — прызначае закрытыя пасяджэньні і праводзіць іх у СІЗА, каб сваякі не змаглі ўбачыць сваіх блізкіх, а самі абвінавачаныя ня бачылі падтрымкі».

Але і без таго вядома, што беларусы падтрымліваюць палітвязьняў і разам змагаюцца за свой выбар, канстатуе юрыст. На перакананьне Сяргея Зікрацкага, грамадзтва абавязкова даб’ецца таго, каб у новай Беларусі суды былі па-сапраўднаму незалежнымі, а пасяджэньні не даводзілася хаваць ад уласнага народу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа ў дачыненьні Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова пачне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by