На канцэрце «Кіно» падчас песьні «Перемен» разгарнулі афіцыйныя сьцягі. Незадаволенага забраў АМАП. 21.by

На канцэрце «Кіно» падчас песьні «Перемен» разгарнулі афіцыйныя сьцягі. Незадаволенага забраў АМАП

18.06.2021 09:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

17 чэрвеня ў «Менск-арэне» прайшоў канцэрт знанага расейскага гурту «Кино», на якім здарыўся інцыдэнт, зьвязаны з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам, паведаміў БелаПАН.

Падчас выкананьня песьні «Перемен», якая карысталася вялікай папулярнасьцю падчас масавых пратэстаў у Беларусі, адзін з гледачоў у фан-зоне разгарнуў афіцыйны беларускі сьцяг, чым выклікаў незадаволенасьць некалькіх іншых прысутных. Яны пачалі спрачацца.

Пад канец выкананьня песьні чырвона-зялёныя сьцягі разгарнулі яшчэ трое гледачоў у сэктары справа ад сцэны. Падчас наступнай кампазыцыі, «Кукушка», некалькі чалавек уступілі зь імі ў кантакт, адзін зь іх спрабаваў перашкодзіць выкарыстаньню сьцягоў.

У выніку як мінімум аднаго з гледачоў, якія выказалі незадаволенасьць, вывелі з залі апамаўцы ў форме.

Нацыянальная ці іншая пратэставая сымболіка сярод публікі заўважаная не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 чэрвеня ў «Менск-арэне» прайшоў канцэрт знанага расейскага гурту «Кино», на якім здарыўся інцыдэнт, зьвязаны з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by